Віленская друкарня Скарыны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Віленская друкарня Скарыны''' — першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:
* [[Пражская друкарня Скарыны]]
* [[Пражская друкарня Скарыны]]
{{зноскі}}
{{зноскі}}
{{Выданні Францыска Скарыны}}

[[Катэгорыя:Друкарні Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Друкарні Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Вільнюса]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Вільнюса]]

Версія ад 11:54, 16 лістапада 2016

Віленская друкарня Скарыны — першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы друкарня, заснаваная беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам у пачатку 1520-х гг. у Вільні, сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Друкарня размяшчалася ў доме мецэната Якуба Бабіча. Тут Скарына каля 1522 г. выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак: «Пісаныя рэчы», Псалтыр, «Часасловец», «Акафіст магіле Гасподняй», «Канон магіле Гасподняй», «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон архангелу Міхаілу», «Акафіст Іаану Прадцечы», «Канон Іаану Прадцечы», «Акафіст Багародзіцы», «Канон Багародзіцы», «Акафіст святым Пятру і Паўлу», «Канон святым Пятру і Паўлу», «Акафіст святому Міколе», «Канон святому Міколе», «Акафіст крыжу гасподняму», «Канон крыжу гасподняму», «Акафіст Ісусу», «Канон Ісусу», «Шасцідневец», «Канон пакаяльны», «Канон на ютрані», «Саборнік». Некаторыя часткі «Малой падарожнай кніжкі», магчыма, выходзілі як асобныя выпускі. У 1525 г. у Віленскай друкарні была выдадзена кніга «Апостал». Гэтыя кнігі вызначыліся дасканалай тэхнікай друку і майстэрскім афармленнем, выразным і прыгожым шрыфтам, шматлікасцю гравюр. Яны плённа паўплывалі на справу і рускага, і ўкраінскага кнігадрукавання[1].

Гл. таксама

Зноскі