Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 50: Радок 50:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470
* «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470
* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 23:08, 25 лістапада 2016

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°31′33,71″ пн. ш. 26°18′47,82″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Турэц
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1888 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Турэцкая Пакроўская царкваправаслаўны храм у в. Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

Архітэктура

Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб'ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двухяруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка.

Інтэр'ер

Іканастас

У інтэр'еры трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны іканастас выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя.

Літаратура

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі