Генрых X Горды: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up, replaced: раўншвейг → раўншвайг using AWB
афармленне
Радок 30: Радок 30:
<!-- АСАБІСТЫЯ ДАНЫЯ -->
<!-- АСАБІСТЫЯ ДАНЫЯ -->
| веравызнанне =
| веравызнанне =
| дата нараджэння = 1108
| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці = 20.10.1139
| дата смерці =
| месца смерці = {{МС|Кведлінбург}}
| месца смерці =
| пахаваны = {{МП|Кёнігслутэрскі сабор|у Кёнігслутэрскім саборы}}
| пахаваны = {{МП|Кёнігслутэрскі сабор|у Кёнігслутэрскім саборы}}
| род = [[Вельфы]]
| род =
| імя пры нараджэнні =
| імя пры нараджэнні =
| бацька =
| бацька =
| маці =
| маці =
| жонка = [[Гертруда Саксонская|Гертруда Суплінбургская]]
| жонка =
| дзеці = [[Генрых Леў|Генрых ''Леў'']]
| дзеці =
}}
}}
'''Генрых Горды''' ({{lang-de|Heinrich der Stolze}}; каля {{Дата нараджэння|||1108}} — {{Дата смерці|20|10|1139}}) — герцаг [[Герцагства Баварыя|Баварыі]] пад імем '''Генрых X''' з 1126 года, герцаг [[Герцагства Саксонія|Саксоніі]] пад імем '''Генрых II''' з 1137 года, [[маркграф Тасканы]] з 1137 года, з роду [[Вельфы|Вельфаў]].
'''Генрых Горды''' ({{lang-de|Heinrich der Stolze}}; каля {{Дата нараджэння|||1108}} — {{Дата смерці|20|10|1139}}) — герцаг [[Герцагства Баварыя|Баварыі]] пад імем '''Генрых X''' з 1126 года, герцаг [[Герцагства Саксонія|Саксоніі]] пад імем '''Генрых II''' з 1137 года, [[маркграф Тасканы]] з 1137 года, з роду [[Вельфы|Вельфаў]].

Версія ад 13:48, 27 лістапада 2016

Генрых II Горды
Heinrich der Stolze
герцаг Баварыі
1126 — 1139
Папярэднік Генрых IX Чорны
Пераемнік Леапольд IV
12-ы герцаг Саксоніі
1137 — 1139
Папярэднік Лотар II
Пераемнік Альбрэхт Мядзведзь

Нараджэнне каля 1108[1]
Смерць 20 кастрычніка 1139 ці 1139[1]
Месца пахавання Кёнігслутэрскі сабор
Род Вельфы
Бацька Генрых IX Чорны
Маці Вульфгільда Саксонская[d]
Жонка Гертруда Саксонская[2][3]
Дзеці Генрых Леў[2]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых Горды (ням.: Heinrich der Stolze; каля 1108 — 20 кастрычніка 1139) — герцаг Баварыі пад імем Генрых X з 1126 года, герцаг Саксоніі пад імем Генрых II з 1137 года, маркграф Тасканы з 1137 года, з роду Вельфаў.

Другі сын герцага Баварыі Генрыха IX Чорнага, і Вулфілд (пам. 29 снежня 1126 года), старэйшай дачкі герцага Саксоніі Магнуса. Яго старэйшы брат Конрад быў манахам-цыстэрцыянцам і памёр у 1126 годзе незадоўга да смерці сваіх бацькоў.

Біяграфія

Генрых атрымаў у спадчыну Баварыю пасля таго, як яго бацька Генрых IX сышоў у манастыр і неўзабаве затым памёр у 1126 годзе. Як было раней дамоўлена паміж Генрыхам IX і імператарам Лотарам II, Генрых Горды ажаніўся 29 мая 1127 года з адзінай дачкой і спадчынніцай імператара Гертрудай. Такім чынам, пад яго кантроль перайшлі вялікія ўладанні на поўначы Германіі, якія раней належалі родам графаў Суплінбурга, Браўншвайга (Брунанам) і Нортхейма.

Генрых Горды быў верным прыхільнікам імператара ў барацьбе з Штаўфенамі: братамі Фрыдрыхам II, герцагам Швабіі, асноўным супернікам Лотара за нямецкую карону на выбарах 1125 года, і Конрадам, герцагам Франконіі, абвешчаным сваімі прыхільнікамі каралём у 1127 годзе. Генрых беспаспяхова аблажыў Нюрнберг (1127 год), браў удзел у захопе Шпаера (1129 год) і ўзяў Ульм (1134 год). У 1129 годзе Генрых Горды паспрабаваў зманам захапіць у палон Фрыдрыха II, але пацярпеў няўдачу. Вайна завяршылася ў 1135 годзе, калі Штаўфены прызналі ўладу Лотара. Адначасова Генрых Горды ўвязаўся ў Баварыі ў канфлікт (які доўжыўся да 1133 года) за прызначэнне епіскапа Рэгенсбурга з Фрыдрыхам, графам Богена.

У 1136—1137 гадах Генрых суправаджаў імператара ў паходзе ў Італію. У Італіі Лотар дараваў яму тытул маркграфа Тасканы, а рымскі папа Інакенцій II перадаў яму тэрыторыі, якія раней належалі маркграфіні Мацільдзе Тасканскай.

Незадоўга да смерці, Лотар II прысвоіў Генрыху тытул герцага Саксоніі і перадаў каралеўскія рэгаліі. Калі імператар 4 снежня 1137 года памёр, Генрых Горды як яго зяць і, несумнеўна, найбольш магутны з князёў Германіі быў галоўным прэтэндэнтам на каралеўскую карону. Аднак каралём 7 сакавіка 1138 года быў выбраны былы антыкароль Конрад III, герцаг Франконіі. Генрых Горды перадаў Конраду каралеўскія рэгаліі, але адмовіўся падпарадкавацца яго патрабаванню адмовіцца ад аднаго з двух герцагстваў. Пасля няўдалай спробы дасягнуць пагаднення, кароль пазбавіў Генрыха абаіх герцагстваў. Саксонія была перададзена маркграфу Паўночнай маркі Альбрэхту Мядзведзю, сыну малодшай дачкі герцага Магнуса, а Баварыя — маркграфу Аўстрыі Леапольду IV. Генрых Горды хутка атрымаў перамогу над Альбрэхтам у Саксоніі і збіраўся ўварвацца ў Баварыю, але раптам памёр у Кведлінбургу. Пахаваны ў Кёнігслутэры побач з Лотарам II.

Правы яго малалетняга сына Генрыха Льва ў Саксоніі працягвала абараняць удава Лотара II Рыхенза, а ў Баварыі — малодшы брат Генрыха Вельф VI.

Грабніца Генрыха X Гордага ў Кёнігслутэры (справа)

Шлюб і дзеці

Генрых X Горды і Гертруда Суплінбургская

Жонка — з 7 сакавіка 1127 года Гертруда (18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143), дачка Лотара II Суплінбургскага і Рыхензы, графіні Нортхейма. Сын:

  • Генрых Леў (1129 — 6 жніўня 1195), герцаг Саксоніі (пад імем Генрыха III) у 1142—1180, герцаг Баварыі (пад імем Генрыха XII) у 1156—1180

Літаратура

Спасылкі

  1. а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/e/enrique_x.htm
  2. а б Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.