Барсук: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Апісанне: ваабшчэ жыр...
др →‎Ахова: +літ.
Радок 51: Радок 51:


== Ахова ==
== Ахова ==
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|16|III}}
Від уключаны ў [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвоную кнігу Беларусі]], Чырвоную кнігу Украіны.
Від уключаны ў [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвоную кнігу Беларусі]], Чырвоную кнігу Украіны.
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|16|III}}

== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Биологический энциклопедический словарь|адказны=Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.|выданне=2-е изд. исправл|месца=М.|выдавецтва=Советская энциклопедия|год=1989|старонкі=50|старонак=864|isbn=5-85270-002-9|тыраж=150 000}}{{ref-ru}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 05:04, 30 лістапада 2016

Барсук
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Meles meles

Падвіды
гл. у тэксце
Арэал (бірузовы колер)

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621922
NCBI  9662
EOL  328046
FW  157470

Барсу́к (Meles meles) — млекакормячае атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).

Апісанне

Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі тлусцеюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.

Пашырэнне і падвіды

Жыве ў Еўразіі (Усходняя Еўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сібіры, Далёкі Усход).

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.

Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

Падвіды:

Асаблівасці біялогіі

Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік—лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.

Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку—красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9—12 месяцаў. У сакавіку—красавіку нараджаецца 2—4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12—15 гадоў.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Украіны.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Літаратура

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 50. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Спасылкі