Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
тэкст біяграфіі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
[[Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі]]
[[Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]
[[Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады]]

Версія ад 22:17, 4 снежня 2016

Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі) (25 снежня 1885, Лагойск — 8 жніўня 1976, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі оперны спявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, Пецярбургскую кансерваторыю ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст Марыінскага тэатра, дзе выканаў партыі Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў «Хаваншчыне» М. Мусаргскага, Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916—1918 гадах працаваў у Александрынскім тэатры. Спяваў сумесна з Ф. Шаляпіным. З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі Інбелкульта, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў БДТ-1 ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар БДТ-1 (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў. З 1933 года ў Ленінградзе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва Украіне. З 1943 года кіраўнік гарадскога аддзела культуры і мастацтва БЦР. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Мінскага гарадскога тэатра. Разам з Тодарам Лебядой паставіў яго п'есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў Берліне, дзе сумесна з М. Равенскім стварыў канцэртна-эстрадную групу пры тэатральна-канцэртным бюро «Венета». З 1950 года ў ЗША.

Аўтар твораў царкоўнай музыкі, хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў.

Літаратура

  • Селях С. У. Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха / / Часопіс Мастацтва, № 5, 2001. — С. 35-39; № 6, 2001. — С. 46-48.
  • Вячаслаў Антонавіч Селях // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 340.