Тульскі трамвай: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др added Category:Горад Тула using HotCat |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
{{Партал|Трамваі ў Расіі}} |
{{Партал|Трамваі ў Расіі}} |
||
[[Катэгорыя:Трамвайныя сістэмы |
[[Катэгорыя:Трамвайныя сістэмы Еўропы]] |
||
[[Катэгорыя:Горад Тула]] |
[[Катэгорыя:Горад Тула]] |
||
Версія ад 13:25, 11 снежня 2016
Тульскі трамвай — трамвайная гаспадарка горада Тулы. Рэгулярны рух быў адкрыты 10 лістапада 1927 года.
Гісторыя
У першыя гады Савецкай улады Тула ператваралася ў прамысловы цэнтр, будаваліся новыя прадпрыемствы. Аднаўляць конку было немэтазгодна. Пушчаны ў 1924 годзе Тульскі аўтобус таксама не вырашыў праблемы.
Працы па пракладцы пачаліся ў 1926 годзе. Неўзабаве была арганізавана кантора «Трамвайбуд». У тым жа 1926 годзе паспелі падрыхтаваць земляное палатно, развезлі па трасе рэйкі, шпалы, друз. Першая лінія тульскага трамвая працягласцю 8,9 кіламетра, звязала Курскі (цяпер Маскоўскі) вакзал з паўднёвай ускраінай горада — Талстоўскай заставай. Лініі праляглі па вуліцах Чырвонаармейскай, Савецкай і Камунараў (цяпер праспект Леніна). Трамвайны рух у горадзе быў адкрыты 7 лістапада 1927 года.
Рэгулярны рух быў адкрыты 10 лістапада. Плата за станцыю складала 8 капеек, за 2 станцыі — 15 капеек, працягласць ад вуліцы Камунараў да Курскага вакзала адпавядала 1,5 станцыі, і кошт праезду быў роўны 10 капейкам.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |