Закон захавання імпульсу: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q2305665)
Няма тлумачэння праўкі
 
'''Зако́н аб захава́нні і́мпульсу''' — адзін з фундаментальных законаў прыроды, які з'яўляецца адлюстраваннем аднароднасці [[прастора|прасторы]]. Закон захавання імпульса сцвярджае, што [[імпульс цела|імпульс]] замкнёнай [[механічная сістэма|механічнай сістэмы]], гэта значыць, сістэмы, на якую не дзейнічаюць вонкавыя [[сіла|сілы]], не змяняецца з цягам часу:
 
<math>\mathbf p = const (\mathbf F_{ex} = 0)</math>
 
Закон захавання [[Імпульс|імпульсу]] заключаецца у тым, што калі два ці некалькі цел ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і не падвяргаюцца ўзаемадзеянню знешніх сіл, гэтыя цела ўтвараюць замкнёную сістэму. [[Імпульс]] кожнага цела, якое ўваходзіць у сістэму, можа мяняцца ў выніку іх узаемадзеяння. Але вектарная сума [[Імпульс цела|імпульсаў цел]], складнікаў замкнёнай сістэмы, не змяняецца з цягам часу пры любых узаемадзеяннях і рухах гэтых цел ў сістэме.
 
Дапусцім, што сістэма складаецца з двух цел, тады матэматычна гэты закон можна запісаць так:
 
<math>m_1\overrightarrow{v_1}+m_2\overrightarrow{v_2}=m_1\overrightarrow{v_1}'+m_2\overrightarrow{v_2}'</math>
 
Закон захавання імпульсу вынікае з [[законы Ньютана|законаў Ньютана]]. Так, [[трэці закон Ньютана]] дазваляе «ануляваць» усе ўнутраныя сілы, што дзейнічаюць у сістэме, бо яны роўныя па велічыні і адваротныя па напрамку і, такім чынам, іх сума складае нуль.
42

праўкі

Навігацыя