Радыеактыўны распад: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадаў абзац закон радыеактыўнага распаду
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Радок 7: Радок 7:


''Штучная радыеактыўнасць'' — самаадвольны распад ядраў элементаў, атрыманых штучным шляхам праз адпаведныя ядзерныя рэакцыі.
''Штучная радыеактыўнасць'' — самаадвольны распад ядраў элементаў, атрыманых штучным шляхам праз адпаведныя ядзерныя рэакцыі.

== Закон радыеактыўнага распаду ==
''Асноўны артыкул: [[Закон радыеактыўнага распаду]]''

Закон радыеактыўнага распаду - закон, адкрыты [[Фрэдэрык Содзі|Фрэдэрыкам Содзі]] і [[Эрнэст Рэзерфорд|Эрнэстам Рэзерфордом]] эксперыментальным шляхам і сфармуляваны ў [[1903]] годзе. Сучасная фармулёўка закона:

<math>{dN \over dt}=-\lambda N</math>

што азначае, што лік распадаў за інтэрвал часу <math>t</math> ў адвольным рэчыве прапарцыянальны ліку <math>N</math> наяўных ва ўзоры радыеактыўных [[Атам|атамаў]] дадзенага тыпу. 

У гэтым матэматычным выразе <math>\lambda</math> - пастаянная распаду, якая характарызуе [[верагоднасць]] радыеактыўнага распаду за адзінку часу і мае памернасць [[Секунда|с]]<math>^{-1}</math>. Знак мінус паказвае на змяншэнне колькасці радыеактыўных ядраў з часам. Закон выказвае незалежнасць распаду радыеактыўных ядраў адзін ад аднаго і ад часу: верагоднасць распаду дадзенага ядра ў кожную наступную адзінку часу не залежыць ад часу, які прайшоў з пачатку эксперыменту, і ад колькасці ядраў, якія засталіся ва ўзоры.

Гэты закон лічыцца асноўным законам радыеактыўнасці, з яго было вынята некалькі важных следстваў, сярод якіх фармулёўкі характарыстык распаду - сярэдні час жыцця атама і [[перыяд паўраспаду]]<ref>''А.Н.Климов.'' Ядерная физика и ядерные реакторы. — Москва: Энергоатомиздат, 1985. — С. 352.</ref><ref>''Бартоломей Г.Г., Байбаков В.Д., Алхутов М.С., Бать Г.А.'' Основы теории и методы расчета ядерных энергетических реакторов. — Москва: Энергоатомиздат, 1982.</ref><ref>''I.R.Cameron, [[University of New Brunswick]].'' Nuclear fission reactors. — Canada, New Brunswick: Plenum Press, 1982</ref><ref>''И.Камерон.'' Ядерные реакторы. — Москва: Энергоатомиздат, 1987. — С. 320.</ref>.


[[Катэгорыя:Радыеактыўнасць]]
[[Катэгорыя:Радыеактыўнасць]]

Версія ад 01:31, 19 снежня 2016

Ядзерная фізіка
Атамнае ядро · Радыеактыўны распад · Ядзерная рэакцыя · Тэрмаядзерная рэакцыя

Радыеактыўнасць (ад лац. Radius «прамень» і āctīvus «дзейсны») — ўласцівасць атамных ядраў самаадвольна (спантанна) змяняць свой склад (зарад Z, масавы лік A) шляхам выпускання элементарных часціц або ядзерных фрагментаў. Адпаведная з'ява завецца радыеактыўным распадам.

Устаноўлена, што радыеактыўнымі з'яўляюцца ўсе хімічныя элементы з парадкавым нумарам пасля 82 (гэта значыць пачынаючы з вісмута), і многія больш лёгкія элементы (праметый і тэхнецый не маюць стабільных ізатопаў, а ў некаторых элементаў, такіх як індый, калій або кальцый, частка прыродных ізатопаў стабільныя, іншыя ж радыеактыўныя).

Натуральная радыеактыўнасць — самаадвольны распад ядраў элементаў, якія сустракаюцца ў прыродзе.

Штучная радыеактыўнасць — самаадвольны распад ядраў элементаў, атрыманых штучным шляхам праз адпаведныя ядзерныя рэакцыі.

Закон радыеактыўнага распаду

Асноўны артыкул: Закон радыеактыўнага распаду

Закон радыеактыўнага распаду - закон, адкрыты Фрэдэрыкам Содзі і Эрнэстам Рэзерфордом эксперыментальным шляхам і сфармуляваны ў 1903 годзе. Сучасная фармулёўка закона:

што азначае, што лік распадаў за інтэрвал часу ў адвольным рэчыве прапарцыянальны ліку наяўных ва ўзоры радыеактыўных атамаў дадзенага тыпу. 

У гэтым матэматычным выразе - пастаянная распаду, якая характарызуе верагоднасць радыеактыўнага распаду за адзінку часу і мае памернасць с. Знак мінус паказвае на змяншэнне колькасці радыеактыўных ядраў з часам. Закон выказвае незалежнасць распаду радыеактыўных ядраў адзін ад аднаго і ад часу: верагоднасць распаду дадзенага ядра ў кожную наступную адзінку часу не залежыць ад часу, які прайшоў з пачатку эксперыменту, і ад колькасці ядраў, якія засталіся ва ўзоры.

Гэты закон лічыцца асноўным законам радыеактыўнасці, з яго было вынята некалькі важных следстваў, сярод якіх фармулёўкі характарыстык распаду - сярэдні час жыцця атама і перыяд паўраспаду[1][2][3][4].

  1. А.Н.Климов. Ядерная физика и ядерные реакторы. — Москва: Энергоатомиздат, 1985. — С. 352.
  2. Бартоломей Г.Г., Байбаков В.Д., Алхутов М.С., Бать Г.А. Основы теории и методы расчета ядерных энергетических реакторов. — Москва: Энергоатомиздат, 1982.
  3. I.R.Cameron, University of New Brunswick. Nuclear fission reactors. — Canada, New Brunswick: Plenum Press, 1982
  4. И.Камерон. Ядерные реакторы. — Москва: Энергоатомиздат, 1987. — С. 320.