Віталь Віктаравіч Прышчэпчык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, шаблон, ілюстрацыя, вычытка, дапаўненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46: Радок 46:


| дата нараджэння = 03.1927
| дата нараджэння = 03.1927
| месца нараджэння = в. Скробаўка, [[Мінская акруга]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларуская ССР]]
| месца нараджэння = [[Вёска Скобраўка|в. Скобраўка]], [[Мінская акруга]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларуская ССР]]
| дата смерці = 29.4.1983
| дата смерці = 29.4.1983
| адукацыя = [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія]] ([[1952]])
| адукацыя = [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія]] ([[1952]])
Радок 57: Радок 57:




'''Віта́ль Ві́ктаравіч Прышчэ́пчык''' (сакавік {{ДН|||1927}}, в. Скробаўка, [[Мінская акруга]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларуская ССР]] — {{ДС|29|4|1983}}, каля [[Горад Магілёў|Магілёва]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларуская ССР]]) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар [[Магілёўскі абласны камітэт КП Беларусі|Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі]] ([[1974]]—[[1983]]).
'''Віта́ль Ві́ктаравіч Прышчэ́пчык''' (сакавік {{ДН|||1927}}, [[Вёска Скобраўка|в. Скобраўка]], [[Мінская акруга]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларуская ССР]] — {{ДС|29|4|1983}}, каля [[Горад Магілёў|Магілёва]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларуская ССР]]) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар [[Магілёўскі абласны камітэт КП Беларусі|Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі]] ([[1974]]—[[1983]]).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 95: Радок 95:
[[Катэгорыя:Першыя сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі]]
[[Катэгорыя:Першыя сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі]]
[[Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах]]
[[Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне]]

Версія ад 12:20, 23 снежня 2016

Віталь Віктаравіч Прышчэпчык
Сцяг Першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ
7 жніўня 1974 — 29 красавіка 1983
Папярэднік Глеб Крывулін
Пераемнік Васіль Лявонаў
Сцяг Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Сцяг
люты 1974 — жнівень 1974
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Васіль Луцкін
Пераемнік Анатоль Маслакоў
Сцяг Другі сакратар Магілёўскага абкама КПБ
1966 — люты 1974
Папярэднік Фёдар Іваноў
Пераемнік Міхаіл Кулагін
Сцяг Другі сакратар Магілёўскага сельскага абкама КПБ
14 студзеня 1963 — 10 снежня 1964
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 03.1927
в. Скобраўка, Мінская акруга, Беларуская ССР
Смерць 29 красавіка 1983(1983-04-29)
Партыя
Адукацыя Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1952)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга


Віта́ль Ві́ктаравіч Прышчэ́пчык (сакавік 1927, в. Скобраўка, Мінская акруга, Беларуская ССР — 29 красавіка 1983, каля Магілёва, Беларуская ССР) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі (19741983).

Біяграфія

У 1952 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; у 1943—1944 гг. — у партызанскім руху.

  • 1951—1955 гг. — сакратар, другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі,
  • 1955—1957 гг. — дырэктар Хлышчоўскай машынна-трактарнай станцыі (Магілёўская вобласць),
  • 1957—1958 гг. — сакратар, другі сакратар Мсціслаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць),
  • 1958—1959 гг. — першы сакратар Чэрыкаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць),
  • 1959—1963 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
  • 1963—1964 гг. — другі сакратар Магілёўскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі,
  • 1964—1966 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
  • 1966—1974 гг. — другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
  • люты—жнівень 1974 г. — старшыня выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.

З жніўня 1974 года — першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання.

Аўтакатастрофа

29 красавіка 1983 года трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе пад Магілёвам.

Як пісаў Н. Гімельфарб у сваёй кнізе «Нататкі апальнага дырэктара»:

Увечары 29-га красавіка ён вяртаўся на машыне з Бабруйска, дзе ўручаў пераходзячы сцяг камбінату Бабруйскшына — аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па вытворчасці аўтамабільных пакрышак. Вячэрняя дарога была спакойнай і пустыннай. Але на адным з стромкіх паваротаў, ужо пад'язджаючы да Магілёва, шафёр не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла на сустрэчную паласу і «Волга» на вялікай хуткасці ўрэзалася ў вялікагрузны ваенны усюдыход. Ад атрыманых траўмаў Прышчэпчык і яго кіроўца памерлі на месцы.

Узнагароды і званні

Кавалер трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Крыніцы