Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Мікалаеўская царква''' - праваслаўны храм у г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэ...'
 
др афармленне
Радок 1: Радок 1:
'''Свята-Мікалаеўская царква''' - праваслаўны [[храм]] у г.п. [[Шарашова]] Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
'''Свята-Мікалаеўская царква''' — праваслаўны [[храм]] у г.п. [[Шарашова]] Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Размяшчаецца на вуліцы Леніна. Пабудавана ў 1872 г. з цэглы пры ўдзеле гродзенскага архітэктара Я.М. Фардона. Рэстаўрыравана ў 1968 г.
Размяшчаецца на вуліцы Леніна. Пабудавана ў 1872 г. з цэглы пры ўдзеле гродзенскага архітэктара Я. М. Фардона. Рэстаўрыравана ў 1968 г.

== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай званіцай, трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да 5-граннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб'ёму. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздобленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш, нішы-філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб'ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.

== Інтэр'ер ==
== Інтэр'ер ==
У інтэр'ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калонах. Апсіда вылучана высокім ярусным драўляным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святыя Пётр і Павел», «Благавешчанне», «Бічаванне Хрыста», «Тры свяціцеля», царскія вароты 1820 г.

== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

== Спасылкі ==
* {{Глобус Беларусі|http://globus.tut.by/shereshevo/index.htm#church_nikolay}}
* {{radzima|1032}}

[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна]]
[[Катэгорыя:Гарадскі пасёлак Шарашова]]

Версія ад 00:18, 25 снежня 2016

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

Гісторыя

Размяшчаецца на вуліцы Леніна. Пабудавана ў 1872 г. з цэглы пры ўдзеле гродзенскага архітэктара Я. М. Фардона. Рэстаўрыравана ў 1968 г.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай званіцай, трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да 5-граннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб'ёму. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздобленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш, нішы-філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб'ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.

Інтэр'ер

У інтэр'ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калонах. Апсіда вылучана высокім ярусным драўляным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святыя Пётр і Павел», «Благавешчанне», «Бічаванне Хрыста», «Тры свяціцеля», царскія вароты 1820 г.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі