Мароз: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{значэнні|Мароз}} '''Мароз''' — тэмпература ніжэй 0 °C (кропка замярзання воды) у навак...' |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{значэнні|Мароз}} |
{{значэнні|Мароз}} |
||
[[Файл:WindowFrost121609.jpg|міні|Узоры на шыбе прыкмета марозу]] |
|||
''' |
'''Маро́з''' — [[тэмпература]] ніжэй 0 [[°C]] ([[кропка замярзання]] вады) у навакольным асяроддзі. |
||
У зонах [[Умераны клімат|умеранага клімату]] распаўсюджана наступнае вызначэнне<ref>''[http://www.dwd.de/lexikon Frost]''</ref>. |
У зонах [[Умераны клімат|умеранага клімату]] распаўсюджана наступнае вызначэнне<ref>''[http://www.dwd.de/lexikon Frost]''</ref>. |
Версія ад 20:18, 10 студзеня 2017
Маро́з — тэмпература ніжэй 0 °C (кропка замярзання вады) у навакольным асяроддзі.
У зонах умеранага клімату распаўсюджана наступнае вызначэнне[1].
- слабы мароз: −1 да −3 °C (замаразкі)
- умераны мароз: −4 да −12 °C
- значны мароз: −13 да −22 °C
- моцны мароз: −23 да −33 °C
- жорсткі (люты[2]) мароз: −34 да −43 °C
- крайні мароз: ад −44 °C
Ва Украіне пры маразах дзяцей вызваляюць ад наведвання школы: 1-4 класы пры марозе ў −20 °C, 5-11 пры марозе ў −24 °C[3]. Таксама на вуліцах Харкава пры тэмпературы ніжэй −20 °C ствараюцца «пункты абагравання», дзе змерзлыя людзі могуць выпіць гарбаты і абагрэць рукі ля агню ў армейскім намёце, які падтрымліваюць супрацоўнікі службы па надзвычайных сітуацыях[4].
У расійскіх школах на Еўрапейскай тэрыторыі 1-4 класы вызваляюць ад наведвання школы пры −25° З, а 5-11 класы пры −27°…−31° З, а ва Ўсходняй Сібіры, напрыклад, у Чыце, 1-4 класы вызваляюць пры −36° З, 5-11 класы — пры −38° С. У Расіі традыцыйна пік маразоў даводзіцца на свята Вадохрышчы Гасподняя — 19 студзеня («вадохрышчанскія маразы»). Людзей, якія плаваюць у маразы у адкрытых вадаёмах, клічуць маржамі.
Увасабленнем марозу ў рускай (усходнеславянскай) міфалогіі быў Дзед Мароз (Мароз, Марозка), вобраз якога замацаваны ў паэме Някрасава «Мароз, Чырвоны нос» (1863). У гістарычнай публіцыстыцы існуе вобраз Генерала Марозу, гэта значыць неспрыяльных кліматычных фактарах, якія абаранялі Расію ад вонкавых ворагаў.