Генуэзская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Replacing Italy_1796.jpg with File:Italy_northern_1796.jpg (by CommonsDelinker because: Duplicate: Exact or scaled-down duplicate: commons::File:Italy northern 1796.jpg).
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Italy 1796.jpg|thumb|Генуэзская дзяржава на карце [[Італія|Італіі]] (1796).]]
[[Выява:Italy northern 1796.jpg|thumb|Генуэзская дзяржава на карце [[Італія|Італіі]] (1796).]]
'''Генуэзская рэспубліка''' — сярэднявечная дзяржава.
'''Генуэзская рэспубліка''' — сярэднявечная дзяржава.



Версія ад 18:15, 13 студзеня 2017

Генуэзская дзяржава на карце Італіі (1796).

Генуэзская рэспубліка — сярэднявечная дзяржава.

Утварылася пасля распаду імперыі Карла Вялікага, кіравалася консуламі. Нягледзячы па разбурэнне Генуі ў 935 годзе сарацынамі, Генуэзская рэспубліка рабілася ўсё болей магутнай, і ў 958 годзе была фармальна прызнаная італьянскім каралём Берэнгарам II. З 1000 года пачалася значная гандлёвая экспансія генуэзцаў, у выніку была створаная магутная марская рэспубліка, якая валодала апорнымі пунктамі, гандлёвымі базамі і паселішчамі на большай частцы Міжземнамор'я і берагах Чорнага мора. Удзел у крыжовых паходах яшчэ болей пашырыў яе гандлёвыя рынкі і ператварыў Генуэзскую рэспубліку ў магутную марскую дзяржаву. Многія стагоддзі Генуя ўладарыла на морах, супернічала і вяла зацяжныя войны са сваімі галоўнымі сапернікамі — Пізай і Венецыяй. У 1104 годзе генуэзскі флот налічаў 70 караблёў. Марской моцай Генуэзскай рэспублікі карысталіся многія еўрапейскія валадары. З 1120 года тэрыторыя Генуэзскай рэспублікі павялічвалася за кошт падначалення суседніх прыбярэжных месцаў — Савоны, Альбенга і інш. Каля 1177 года Генуя падпарадкавала сабе Манака, Ніцу і Манферат, пазней захапіла астравы Эльбу, Корсіку і Сардзінію. Генуэзцы кантралявалі гандаль з Усходам і ў канцы XII ст. паводле дамовы з Візантыяй манапольна гаспадарылі на марскіх гандлёвых шляхах, якія праходзілі ўздоўж крымскага ўзбярэжжа, выцесніўшы Венецыянскую рэспубліку. Пра колішнюю магутнасць Генуі нагадваюць руіны крымскіх генуэзскіх крэпасцяў у Інкермане, Судаку, Феадосіі. Аднак з канца XIV ст. пачаўся павольны заняпад ваеннай магутнасці Генуі.

Літаратура

  • Геную // Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.