Розніца паміж версіямі "Ліст"

Jump to navigation Jump to search
10 байтаў дададзена ,  3 гады таму
др
clean up, перанесена: отасінтэзуюч → отасінтэзавальн (2) з дапамогай AWB
др
др (clean up, перанесена: отасінтэзуюч → отасінтэзавальн (2) з дапамогай AWB)
Аснова — гэта тая частка ліста, пры дапамозе якой ён прымацаваны да сцябла. У некаторых раслін ([[злакі]], [[асокі]]) аснова ліста расшыраная. Яна ахоплівае вузел накшталт трубкі. Такія лісты называюцца похвеннымі.
 
Ліставая пласцінка — асноўная частка ліста, якая выконвае яго галоўныя функцыі. Ліставая пласцінка часцей за ўсё расшыраная і мае лоскую форму. У большасці раслін верхні і ніжні бакі ліставой пласцінкі адрозніваюцца. Звычайна ліставая пласцінка верхнім бокам павернута да сонца.
 
Некаторыя расліны (многія цыбулі, сіты) маюць цыліндрычныя лісты. У іх немагчыма выдзеліць верхні і ніжні бакі ліставой пласцінкі.
== Анатомія лісця ==
[[Выява:Leaf anatomy ru.svg|thumb|right|300px|Будова ліставай пласцінкі. Паказаны палісадная (зверху, шчыльна спакаваныя клеткі) і губчатая (знізу, рыхла размешчаныя клеткі) часткі парэнхімы, размешчаныя паміж верхнім і ніжнім эпідэрмальнымі слаямі]]
Зверху і знізу ліст пакрыты эпідэрмай з кутыкулай, часам з разнастайнымі валаскамі. Пад эпідэрмай знаходзіцца некалькі слаёў зялёнай тканкі (хларэнхімы), дзе адбываюцца асноўныя фізіялагічныя працэсы — [[фотасінтэз]] і дыханне раслін. Праводзячыя пучкі праходзяць па жылках ліста: па драўніне (ксілеме) ад каранёў паступае вада і раствораныя ў ёй пажыўныя рэчывы, па лубе (флаэме) у іншыя органы адцякаюць прадукты фотасінтэзу.
 
Унутраная будова ліста забяспечвае выкананне характэрных для яго функцый — фотасінтэзу, выпарэння вады, газаабмену. Як бы ні адрозніваліся лісты, усе яны пабудаваны з чатырох тыпаў тканак. Гэта фотасінтэзуючаяфотасінтэзавальная парэнхіма, покрыўная, праводзячая і механічная тканкі.
 
Звонку ліставая пласцінка пакрыта эпідэрмісам, які захоўваецца на лісце на працягу ўсяго яго жыцця. Эпідэрміс — вонкавы слой [[Клетка|клетак]], які засцерагае ўнутраныя тканкі ліста ад высыхання і пашкоджання, а таксама забяспечвае газаабмен і выпарэнне вады лістамі. Звонку эпідэрміс часта пакрыты слоем воскападобных рэчываў, якія ўтвараюць [[Кутыкула|кутыкулу]]. Звычайна (хоць і не заўсёды) клеткі эпідэрмісу не маюць хларапластаў. Яны не перашкаджаюць пранікненню святла ў глыб ліставой пласцінкі.
Сувязь тканак ліста са знешнім асяроддзем адбываецца праз размешчаныя ў эпідэрмісе вусцейкі. Вусцейка ўтворана дзвюма замыкальнымі [[клетка]]мі, у якіх ёсць [[хларапласты]]. Паміж замыкальнымі клеткамі знаходзіцца буйны міжклетнік — вусцейкавая шчыліна. Праз вусцейкі ў ліст паступае паветра, а выходзяць пары вады, кісларод і вуглякіслы газ. Дзякуючы складаным фізіялагічным працэсам, якія адбываюцца ў замыкальных клетках вусцейкаў, і асаблівасцям будовы іх клетачных сценак, вусцейкавая шчыліна можа звужацца і пашырацца. Так расліна аўтаматычна рэгулюе выпарэнне вады і газаабмен. У раслін, якія рассяляюцца на сушы і маюць плоскія лісты, вусцейкі размешчаны галоўным чынам на ніжнім баку ліста. У водных раслін з лістамі, якія плаваюць на вадзе, вусцейкі знаходзяцца на верхнім баку ліста. У многіх сухапутных раслін, у якіх лісты асвятляюцца раўнамерна, вусцейкі размешчаны на абодвух баках ліста.
 
Пад эпідэрмісам знаходзіцца мякаць ліста. Яна ўтворана фотасінтэзуючайфотасінтэзавальнай парэнхімай, у клетках якой знаходзяцца [[хларапласты]] і адбываецца [[фотасінтэз]]. Часцей за ўсё ў лістах прысутнічаюць дзве разнавіднасці парэнхімы: слупкаватая і губчатая. Слупкаватая парэнхіма размяшчаецца адразу пад верхнім эпідэрмісам. Яе клеткі маюць прадаўгаватую форму. Пад слупкаватай парэнхімай знаходзіцца губчатая. Яна ўтворана клеткамі акруглай формы, паміж якімі ёсць буйныя міжклетнікі, запоўненыя паветрам. У клетках слупкаватай парэнхімы ўтрымліваецца значна больш [[хларафіл]]у, чым у клетках губчатай. Таму ў іх фотасінтэз адбываецца найбольш інтэнсіўна. У губчатай парэнхіме фотасінтэз менш інтэнсіўны, але актыўна ідзе газаабмен з навакольным асяроддзем.
 
У парэнхіме размешчана сістэма жылак ліста. Іх аснова — праводзячыя [[тканкі]]. Ксілема і флаэма пры гэтым размяшчаюцца побач адна з адной і ўтвараюць праводзячыя пучкі. Ксілема ў праводзячых пучках заўсёды арыентавана ў бок верхняй, а флаэма — у бок ніжняй паверхні ліста. У лісце, як у сцябле і корані, па сасудах ксілемы перамяшчаецца вада з растворанымі ў ёй рэчывамі. Па сітападобных трубках адбываецца адток арганічных рэчываў, якія сінтэзуюцца ў лістах. Буйныя жылкі ліста амаль заўсёды акружаны валокнамі, якія надаюць праводзячым пучкам трываласць. Жылкі ўтвараюць у лісце бесперапынную праводзячую сістэму, якая цесна звязана з праводзячай сістэмай сцябла, складаюцца з сасудаў і сітападобных трубак, для перамяшчэння [[Вада|вады]], раствораных [[Соль|соляў]], [[Цукры, вугляводы|цукраў]] і механічных элементаў.
167 169

правак

Навігацыя