Перайсці да зместу

Дзяды: Розніца паміж версіямі

1 705 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
(Катэгорыя:Культ продкаў)
Няма тлумачэння праўкі
[[Image:Деды.jpg|300px|thumb|Дзяды]]
[[Image:Dziady_(silver_coin)r.png|thumb|Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі (2008)]]
'''Дзяды''' (белар. Дзяды, укр. Діди, польск. Dziady, літ. Ilgės) - назва некалькіх народных святаў, што адзначаліся ў розныя часы году ў гонар памерлых продкаў. Лічылася, быццам на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Дзяды святкаваліся ў Беларусі, Украіне, частцы Польшчы і Літвы. Вылучаліся масленічныя дзяды, стрэчаньскія, радунічныя, спасаўскія, стаўроўскія, пакроўскія і іншыя. Галоўнымі лічыліся восеньскія, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.
'''Дзяды''' — свята беларускага [[Народны каляндар|народнага календара]], звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя — Восеньскія Дзяды (3мітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў [[лістапад]]зе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, 3мітраўскія Дзяды і інш.). У цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў.
 
У найболей архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. «Дзядоўская» абраднасць наогул мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў
 
== Пералік святаў ==
Цягам году адзначалася шмат дзён ушанавання памерлых.
* Масленічныя Дзяды (пятніца перад Масленічным тыднем)
* Стрэчаньскія Дзяды (13 лютага, дзень перад Стрэчаннем)
* Радунічныя Дзяды (панядзелак перад Радуніцай)
* Траецкія (Сёмушныя, Духаўскія) Дзяды (пятніца перад Троіцай).
* Спасаўскія Дзяды (субота перад Успеннем)

* Стаўроўскія Дзяды (29 верасня) - святкаваліся толькі на Бягомльшчыне, маглі быць звязаныя з міфам аб паходжанні беларусаў, дзе фігурыруюць сабакі Стаўры і Гаўры

* Пакроўскія Дзяды (пятніца і субота перад Пакровам)

* Вялікія (Змітраўскія) Дзяды (пятніца і субота перад Змітрам, які святкаваўся 8 лістапада) - лічыліся галоўнымі

* Міхайлаўскія Дзяды (пятніца і субота перад Міхайлам, які святкаваўся 21 лістапада)
* Піліпаўскія Дзяды (пятніца і субота перад Піліпаўкай, якая адзначалася 28 лістапада)
 
== Беларускія звычаі ==
2 445

правак