Васіль Данілавіч Дружчыц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{навуковец}}
'''Васіль Данілавіч ДРУЖЧЫЦ (ДРУШЧЫЦ)''' ({{ДН|8|2|1886|27|1}}, в. [[Блудзень]], [[Пружанскі павет]], [[Гродзенская губерня]], цяпер в. [[вёска Першамайская, Бярозаўскі раён|Першамайская]], {{МН|Бярозаўскі раён|у Бярозаўскім раёне|}}, [[Брэсцкая вобласць]] — {{ДС|20|12|1937}}, {{МС|Мінск||}}, НКУС) — беларускі [[гісторык]].
'''Васіль Данілавіч Дружчыц (Друшчыц)''' ({{ДН|8|2|1886|27|1}}, в. [[Блудзень]], [[Пружанскі павет]], [[Гродзенская губерня]], цяпер в. [[вёска Першамайская, Бярозаўскі раён|Першамайская]], {{МН|Бярозаўскі раён|у Бярозаўскім раёне|}}, [[Брэсцкая вобласць]] — {{ДС|20|12|1937}}, {{МС|Мінск||}}, НКУС) — беларускі [[гісторык]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 13:23, 30 студзеня 2017

Васіль Данілавіч Дружчыц
Дата нараджэння 27 студзеня (8 лютага) 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1937(1937-12-20) (51 год)
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Данілавіч Дружчыц (Друшчыц) (27 студзеня (8 лютага) 1886, в. Блудзень, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер в. Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 20 снежня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі гісторык.

Біяграфія

У 1901 скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, у 1907 — Літоўскую духоўную семінарыю (Вільня), у 1911 — Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт. У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова з 1924 правадзейны член Інбелкульта; з 1927 — старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэдявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Арыштаваны 14 студзеня 1937. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 на расстрэл. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Іосіфам Валадзько, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.

Творы

  • Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі // Працы БДУ. 1925, № 6-7;
  • Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ. 1926, № 12;
  • Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927.

Літаратура

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
    • Іофэ Э. Летапісец айчыннай гісторыі // ЛіМ. 1986, 14 лют.
    • Возвращенные имена;
    • ЭГБ, т. 3.