Баранавіцкі павет (1919—1940): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
Радок 16: Радок 16:


[[Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Паветы Мінскай губерні]]

Версія ад 16:37, 12 лютага 2017

Павет на карце ваяводства

Баранавіцкі павет – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1919 – 1940 гг. Утвораны ў складзе Мінскай губерні паводле пастановы Прэзідыума ЦВК БССР ад 06.02.1919 з цэнтрам у горадзе Баранавічы.

На першым этапе ў складзе павета было 6 валасцей: Востраўская, Гарадзішчанская, Дараўская, Крывошынская, Навамышская і Сталовіцкая. У 1920 г. у павет увайшлі яшчэ 4 воласці: Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Чэрніхаўская і Ястрамбельская.

З сакавіка 1921 года Баранавіцкі павет у складзе Польшчы ў Навагрудскім ваяводстве. Плошча 3497 км², насельніцтва 124,2 тыс. чалавек (1922). Падзяляўся на гміны (былыя воласці). У снежні 1925 скасаваны Паланэчкаўская і Чэрніхаўская гміны, замест іх створана Вольнаўская. У студзені 1926 са Слонімскага павета ў Баранавіцкі павет перададзены Дабромысленская і Моўчадская гміны. На тэрыторыі павета ўтворана Дуброўская гміна.

З 14.11.1939 Баранавіцкі павет у складзе БССР і 4.12.1939 увайшоў у склад Баранавіцкай вобласці, дзе ў студзені 1940 на тэрыторыі паветаў утвораны раёны.

Літаратура

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 1. А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. с. 299.