Альбрэхт Радзівіл (1717—1790): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др перанесена: Навагрудскае ваяводства → Навагрудскае ваяводства, Польшча з дапамогай AWB
Радок 8: Радок 8:
|подпіс = Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». [[Нясвіж]], [[1758]]
|подпіс = Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». [[Нясвіж]], [[1758]]
|герб = POL COA Radziwiłł.svg
|герб = POL COA Radziwiłł.svg
|подпіс герба = Герб «[[Герб «Трубы»|Трубы]]»
|подпіс герба = [[Герб «Трубы»]]
|тытул =
|тытул =
|перыядпачатак =
|перыядпачатак =
Радок 25: Радок 25:
|узнагароды =
|узнагароды =
}}
}}
'''Альбрэхт Радзівіл''' ({{ДН|25|3|1717}}, [[маёнтак]] [[Здзецел]] [[Навагрудскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]] — [[1790]], [[горад]] [[Глуск]]) — дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Староста рэчыцкі ([[1734]]—[[1773]]), генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (з [[1755]]).
'''Альбрэхт Радзівіл''' ({{ДН|25|3|1717}}, [[маёнтак]] [[Здзецел]] [[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]] — [[1790]], {{МС|Глуск}}) — дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Староста рэчыцкі ([[1734]]—[[1773]]), генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (з [[1755]]).


Валодаў [[Крожы|Крожамі]] ў [[Жамойць|Жамойці]], [[Глуск]]ам і [[Хальч]]ам у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] і інш.
Валодаў [[Крожы|Крожамі]] ў [[Жамойць|Жамойці]], [[Глуск]]ам і [[Хальч]]ам у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] і інш.
Радок 46: Радок 46:
* {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}}
* {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}}


{{DEFAULTSORT:Радзівіл Альбрэхт (1719—1790)}}
{{DEFAULTSORT:Радзівіл Альбрэхт, 1719—1790}}
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Альбрэхт (1719—1790)]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Альбрэхт, 1719—1790]]
[[Катэгорыя:Старосты рэчыцкія]]
[[Катэгорыя:Старосты рэчыцкія]]
[[Катэгорыя:Барскія канфедэраты]]
[[Катэгорыя:Барскія канфедэраты]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Глуску]]

Версія ад 17:17, 18 лютага 2017

Альбрэхт Радзівіл
Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758
Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Нараджэнне 25 сакавіка 1717(1717-03-25)
Смерць 1790(1790)
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл
Маці Барбара з Завішаў
Жонка Ганна Кунегунда з Халецкіх
Дзеці Дамінік
Дзейнасць палітык, староста
Узнагароды
ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбрэхт Радзівіл (25 сакавіка 1717, маёнтак Здзецел Новагародскага ваяводства — 1790, Глуск) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста рэчыцкі (17341773), генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (з 1755).

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Глускам і Хальчам у Рэчыцкім павеце і інш.

Біяграфія

З нясвіскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Фаўстына і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштафа, Юрыя і Станіслава.

Па смерці караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага (1733) выступаў разам з бацькам і братамі за абранне на прастол Аўгуста Саса. Быў паслом на пацыфікацыйны сойм 1736, дзе падпісаў дыплом пра абранне Аўгуста Саса. У 1750 абіраўся маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1740-х быў палкоўнікам літоўскай панцырнай кавалерыі, з 1754 — палкоўнікам гусарскага знаку ў харугве каралевіча Фрыдэрыка.

Падчас бескаралеўя (1763) быў супраціўнікам Чартарыйскіх, выступаў супраць абрання на прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 далучыўся да Барскай канфедэрацыі і быў адным з кандыдатаў на пасаду яе маршалка ў Вялікім Княстве Літоўскім; у 1770 абіраўся маршалкам канфедэрацыі ў Рэчыцкім павеце. У 1771 распрацаваў план «вялізнай дыверсіі», паводле якога канфедэрацыя мусіла распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Па захопе галоўных замкаў дзяржавы літоўскае войска мусіла сабрацца ў Бабруйску і адтуль выправіцца маршам у Каралеўства Польскае.

Пасля паражэння канфедэрацыі выехаў у Сілезію, потым у Італію. У 1777 вярнуўся і прымірыўся з каралём.

У шлюбе з Ганнай Кунегундай Халецкай меў 3 дачкі і сына Дамініка (17541798), старосту кнышынскага[1].

Зноскі

Літаратура