Хо-чанк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29: Радок 29:
Традыцыйная мужчынская [[вопратка]] складалася з вузкіх скураных [[штаны|штаноў]] і [[кашуля|кашулі]]. Жанчыны апраналі тунікападобныя кашулі і [[спадніца|спадніцы]]. Традыцыйны [[абутак]] — скураныя [[макасіны]]. Узімку карысталіся шырокімі снегаступамі. Мужчыны і жанчыны мелі доўгія валасы. Жанчынам забаранялася галіць галаву. Падчас вайны або рытуалаў мужчыны фарбавалі твар. У нашы дні народны строй уключае элементы еўрапейскай вопраткі, з'явіліся [[пацеркі]] і [[метал]]ічныя брошкі<ref>[https://sites.google.com/site/hochunkwisco/hochunk-clothing Hochunk Clothing]</ref>.
Традыцыйная мужчынская [[вопратка]] складалася з вузкіх скураных [[штаны|штаноў]] і [[кашуля|кашулі]]. Жанчыны апраналі тунікападобныя кашулі і [[спадніца|спадніцы]]. Традыцыйны [[абутак]] — скураныя [[макасіны]]. Узімку карысталіся шырокімі снегаступамі. Мужчыны і жанчыны мелі доўгія валасы. Жанчынам забаранялася галіць галаву. Падчас вайны або рытуалаў мужчыны фарбавалі твар. У нашы дні народны строй уключае элементы еўрапейскай вопраткі, з'явіліся [[пацеркі]] і [[метал]]ічныя брошкі<ref>[https://sites.google.com/site/hochunkwisco/hochunk-clothing Hochunk Clothing]</ref>.


Першапачаткова хо-чанк падзяляліся на 12 патрылінейныя роды, якія аб'ядноўваліся ў 2 экзагамныя аб'яднанні родаў неба і родаў зямлі. Але падчас перасяленняў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. колькасць аб'яднанняў павялічвалася. Найбольш пачэснымі родамі лічыліся роды Мядзведзя і Грому. Кожны род меў асабістыя [[міф]]ы аб паходжанні, [[табу]], звычаі і цырымоніі. Звычайна ў кожнай вёсцы вылучаліся свае правадыры, найчасцей з родаў Мядзведзя і Грому. Правадыр ад рода Грому займаўся [[суд]]ом і рытуаламі, правадыр ад рода Мядзведзя — [[вайна|ваеннымі]] справамі. Аднак сустракаліся і выключэнні, калі правадыры з іншых родаў дасягалі поспеху дзякуючы асабістым здольнасцям і заслугам. У XIX - пачатку [[20 стагоддзе|XX]] стст. амерыканскі ўрад прызначаў правадыроў, што займаліся размеркаваннем прыбыткаў і знешняй дапамогі. Гэта садзейнічала разбурэнню традыцыйнай сістэмы кіравання, але аўтарытэт прызначаных правадыроў ніколі не быў высокім.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 18:38, 22 лютага 2017

Хо-чанк
Ho-chąąnk
Агульная колькасць 7300
Рэгіёны пражывання  ЗША
Мова чыверэ
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы місуры, атоэ, аява

Хо-чанк (саманазва: Ho-chąąnk, літаральна "вялікі голас"), раней вядомы як вінебага (патаватомі: Winnipego, Winnebago, літаральна "смуроднікі") — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Вісконсін, Небраска і Аява. Агульная колькасць (2017 г.) - 7 300 чал.[1]

Гісторыя

Продкі хо-чанк доўгі час насялялі заходні бераг возера Мічыган, дзе ўжо да прыхода еўрапейцаў сутыкнуліся з ціскам плямён алганкінаў. Першыя прамыя кантакты паміж імі і французскімі вандроўнікамі былі ўсталяваны ў 1634 г. Продаж французамі агнястрэльнай зброі алганкінам прывёў да ўзмацнення канфліктаў. У 1642 г. хо-чанк выгналі са сваіх зямель патаватомі, але пры гэтым згубілі некалькі сотняў воінаў. Далейшыя канфлікты і эпідэміі спрыялі хуткаму скарачэнню насельніцтва. У 1736 г. налічвалася толькі 700 чалавек.

Ужо ў XVIII ст. некаторыя групы хо-чанк мігрыравалі на захад сучасных ЗША і Канады. У 1825 г., 1827 г., 1832 г. заключаліся пагадненні з урадам ЗША, якія суправаджаліся тэрытарыяльнымі саступкамі з боку індзейцаў і вылучэннем новых тэрыторый з боку ЗША. У выніку паселішчы хо-чанк з'явіліся ў Мінесоце, Агая і Паўднёвай Дакоце. Частка хо-чанк адмовілася высяляцца з Вісконсіна, што прывяло да сутычак з амерыканскімі ваеннымі і добраахвотнікамі.

Перасяленні хо-чанк працягваліся да 1887 г., пакуль большасць гэтага народа не атрымала землі ўздоўж ракі Місуры. Многія абшчыннікі атрымлівалі яе ў прыватную маёмасць, а потым прадавалі белым фермерам. Такім чынам да I Сусветнай вайны хо-чанк пазбавіліся дзвю трацін сваёй зямельнай маёмасці. У 1934 г. хо-чанк Небраскі стварылі асабісты аўтаномны ўрад, прызнаны ўладамі ЗША. З 1947 г. развіваецца рух за правы. У 1962 г. пачала дзейнічаць праграма размеркавання зямлі, якая перадавалася ў агульнае карыстанне індзейцаў, што садзейнічала паляпшэнню эканамічнай сітуацыі.

Культура

Для традыцыйнай гаспадаркі хо-чанк быў уласцівы змяшаны характар. Важную ролю адыгрывала земляробства. Зямлю апрацоўвалі мужчыны, аднак галоўны клопат пра ўраджай ускладаўся на жанчын. Вырошчвалі кукурузу, тытунь, бабовыя, гарбузы. Жанчыны і дзеці таксама займаліся збіральніцтвам. У пачатку XX ст. збор чарніцаў і журавін меў камерцыйны характар.

Хаця тэрыторыі хо-чанк былі багатыя на футравых жывёл, яны ў меньшай ступені залежылі ад футравага гандлю, чым іх суседдзі-алганкіны. Паляванне з'яўлялася сезонным. Улетку групы мужчын накіроўваліся ў прэрыі на захад для палявання на бізонаў. Такая адыходніцкая здабыча стала магчымай у XVIII ст. дзякуючы асваенню конегадоўлі. Хо-чанк актыўна займаліся рыбалоўствам. Асаблівае значэнне меў лоў асятровых з дапамогай лукаў і дзідаў.

Тыпі

Асноўны від паселішча — вёска. Яны складаліся з доўгіх каркасных хацін, крытых карой, падобных на алганкінскія вігвамы. У цэнтры будавалася вялікая супольная хаціна. Ёй карысталіся для рэлігійных цырымоній, нарад і перагавораў. Улетку жылі ў часовых тыпі за межамі вёскі. Першапачаткова іх таксама крылі карой, але пазней шырока выкарыстоўваліся скура і тканіны. У нашы дні тыпі ўзводзяць толькі ў рытуальных мэтах.

Традыцыйная мужчынская вопратка складалася з вузкіх скураных штаноў і кашулі. Жанчыны апраналі тунікападобныя кашулі і спадніцы. Традыцыйны абутак — скураныя макасіны. Узімку карысталіся шырокімі снегаступамі. Мужчыны і жанчыны мелі доўгія валасы. Жанчынам забаранялася галіць галаву. Падчас вайны або рытуалаў мужчыны фарбавалі твар. У нашы дні народны строй уключае элементы еўрапейскай вопраткі, з'явіліся пацеркі і металічныя брошкі[2].

Першапачаткова хо-чанк падзяляліся на 12 патрылінейныя роды, якія аб'ядноўваліся ў 2 экзагамныя аб'яднанні родаў неба і родаў зямлі. Але падчас перасяленняў XIX ст. колькасць аб'яднанняў павялічвалася. Найбольш пачэснымі родамі лічыліся роды Мядзведзя і Грому. Кожны род меў асабістыя міфы аб паходжанні, табу, звычаі і цырымоніі. Звычайна ў кожнай вёсцы вылучаліся свае правадыры, найчасцей з родаў Мядзведзя і Грому. Правадыр ад рода Грому займаўся судом і рытуаламі, правадыр ад рода Мядзведзя — ваеннымі справамі. Аднак сустракаліся і выключэнні, калі правадыры з іншых родаў дасягалі поспеху дзякуючы асабістым здольнасцям і заслугам. У XIX - пачатку XX стст. амерыканскі ўрад прызначаў правадыроў, што займаліся размеркаваннем прыбыткаў і знешняй дапамогі. Гэта садзейнічала разбурэнню традыцыйнай сістэмы кіравання, але аўтарытэт прызначаных правадыроў ніколі не быў высокім.

Зноскі

Спасылкі