Інструкцыя па транслітарацыі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Belarusian Latin Alphabet in Minsk.jpg|міні|Указальнік на [[Верхні Горад|Высокім Рынку]] ў Мінску з надпісам, зробленым у адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь]]

'''Інстру́кцыя па транслітара́цыі геаграфі́чных на́зваў Рэспу́блікі Белару́сь лі́тарамі лаці́нскага алфаві́ту''' — метад [[раманізацыя беларускай мовы|запісу лацінскім пісьмом]] беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні мапаў і геаграфічных даведнікаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання, ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года).<ref>Афіцыйная назва дакумента: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумент апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11 студзеня 2001 года).</ref> Апошнія змены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года.
'''Інстру́кцыя па транслітара́цыі геаграфі́чных на́зваў Рэспу́блікі Белару́сь лі́тарамі лаці́нскага алфаві́ту''' — метад [[раманізацыя беларускай мовы|запісу лацінскім пісьмом]] беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні карт і геаграфічных даведнікаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання, ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года).<ref>Афіцыйная назва дакумента: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумент апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11 студзеня 2001 года).</ref> Апошнія змены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года.

У лютым 2013 года інструкцыя была рэкамендаваная [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый]] у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў<ref>[http://www.eki.ee/wgrs/rom1_be.htm REPORT ON THE CURRENT STATUS OF UNITED NATIONS ROMANIZATION SYSTEMS FOR GEOGRAPHICAL NAMES]</ref><ref>[http://www.eki.ee/wgrs/res/res_10_6.htm Resolution X/6 (2012):Romanization of Belarusian geographical names]</ref>.

Радок 7: Радок 7:
Інструкцыя замяняе папярэднія адпаведныя нормы і ўстанаўляе абавязковыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правілы перадачы лацініцай беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь картаграфічных і іншых вырабаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання. Перадача беларускіх назваў на лацініцу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з іх правільным, афіцыйна зацверджаным напісаннем на [[беларуская мова|беларускай мове]]. Пры адсутнасці беларускамоўных афіцыйных матэрыялаў за аснову бяруцца назвы, традыцыйныя ў мэтавай мове, пры гэтым магчымыя выпраўленні скажэнняў.

Пры гэтым правілы не распаўсюджваюцца на тапонімы іншых краін з афіцыйна прынятай лацінскай сістэмай пісьма (тапонімы перадаюцца на мапах у адпаведнасці з нацыянальнай формай напісання кожнай з дзяржаў) і на тапонімы сумежных краін з афіцыйна прынятай кірылічнай сістэмай пісьма (назвы тапонімаў перадаюцца ў адпаведнасці з сістэмамі лацінізацыі геаграфічных назваў гэтых дзяржаў).
Пры гэтым правілы не распаўсюджваюцца на тапонімы іншых краін з афіцыйна прынятай лацінскай сістэмай пісьма (тапонімы перадаюцца на картах у адпаведнасці з нацыянальнай формай напісання кожнай з дзяржаў) і на тапонімы сумежных краін з афіцыйна прынятай кірылічнай сістэмай пісьма (назвы тапонімаў перадаюцца ў адпаведнасці з сістэмамі лацінізацыі геаграфічных назваў гэтых дзяржаў).

Пры выбары вялікіх ці малых літар, злучнага ці асобнага напісання, напісання праз злучок захоўваецца адпаведнае беларускае напісанне.
Пры выбары вялікіх ці малых літар, злучнага ці асобнага напісання, напісання праз злучок захоўваецца адпаведнае беларускае напісанне.
Радок 105: Радок 105:
'''Заўвагі:'''
'''Заўвагі:'''
{{Reflist|group=*}}
{{Reflist|group=*}}

== Гісторыя ==
Першая рэдакцыя Інструкцыі па [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] беларускіх геаграфічных назваў была афіцыйна зацверджаная ў 2000 годзе, але пра гэта шырока не паведамлялася. У кастрычніку 2006 года ў [[Горад Талін|Таліне]] на канферэнцыі экспертаў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]] па тапаніміцы было прынятае рашэнне, што беларускія тапонімы ў лацінскім шрыфце будуць захоўваць асаблівасці беларускай арфаэпіі. Пры гэтым галоўны спецыяліст сектара картаграфіі Беларускага дзяржаўнага камітэта па маёмасці Наталля Аўраменка паведаміла, што інструкцыя па [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] стваралася на падставе [[беларускі лацінскі алфавіт|беларускай лацінкі]], якая была распрацаваная [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]],<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4374&p=1&c2=calcym&combo_calmonth=5&combo_calyear=2009 ААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia’ў] // [[Наша Ніва]], 17 кастрычніка 2006 г.</ref> хоць беларускай лацінкай у поўным сэнсе яна не з'яўляецца, бо ёсць выключна [[Сістэмы транслітарацыі|сістэмай транслітарацыі]].

=== Змены і дапаўненні ===
У 2006 і 2007 гадах у фармулёўку Пастановы і спосаб [[Транслітарацыя|транслітарацыі]] ўносіліся змены, асноўныя з якіх палягалі ў перадачы літары «ў» як «ŭ» замест «ú», і спалучэнняў літар «дзь», «зь», «ль», «нь», «сь», «ць» як «dź», «ź», «ĺ», «ń», «ś», «ć» адпаведна замест ранейшых спалучэнняў «dz'», «z'», «l'», «n'», «s'», «c'»; перастаў выкарыстоўвацца апостраф.

== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 18:25, 7 сакавіка 2017

Указальнік на Высокім Рынку ў Мінску з надпісам, зробленым у адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь

Інстру́кцыя па транслітара́цыі геаграфі́чных на́зваў Рэспу́блікі Белару́сь лі́тарамі лаці́нскага алфаві́ту — метад запісу лацінскім пісьмом беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні карт і геаграфічных даведнікаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання, ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года).[1] Апошнія змены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года.

У лютым 2013 года інструкцыя была рэкамендаваная Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў[2][3].

Апісанне

Інструкцыя замяняе папярэднія адпаведныя нормы і ўстанаўляе абавязковыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правілы перадачы лацініцай беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь картаграфічных і іншых вырабаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання. Перадача беларускіх назваў на лацініцу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з іх правільным, афіцыйна зацверджаным напісаннем на беларускай мове. Пры адсутнасці беларускамоўных афіцыйных матэрыялаў за аснову бяруцца назвы, традыцыйныя ў мэтавай мове, пры гэтым магчымыя выпраўленні скажэнняў.

Пры гэтым правілы не распаўсюджваюцца на тапонімы іншых краін з афіцыйна прынятай лацінскай сістэмай пісьма (тапонімы перадаюцца на картах у адпаведнасці з нацыянальнай формай напісання кожнай з дзяржаў) і на тапонімы сумежных краін з афіцыйна прынятай кірылічнай сістэмай пісьма (назвы тапонімаў перадаюцца ў адпаведнасці з сістэмамі лацінізацыі геаграфічных назваў гэтых дзяржаў).

Пры выбары вялікіх ці малых літар, злучнага ці асобнага напісання, напісання праз злучок захоўваецца адпаведнае беларускае напісанне.

У паказніках геаграфічныя назвы размяшчаюцца ў адпаведнасцю з паслядоўнасцю асноўных літар беларускай нацыянальнай лацінкі: a, b, c, č, d, е, f, h, i, j, k, l, m, n, o, p, r, s, š, t, u, v, z, ž, y.

Дыякрытычныя знакі

Апроч звычайных літар лацінскага алфавіта выкарыстоўваюцца лацінскія літары з трыма рознымі дыякрытычнымі знакамі:

Правілы транслітарацыі

У адпаведнасці з Інструкцыяй былі зацверджаныя наступныя правілы транслітарацыі:

Літара кірыліцы Літара лацініцы Прыклад ужывання
А а A а Аршанскі — Aršanski
Б б B b Бешанковічы — Biešankovičy
В в V v Віцебск — Viciebsk
Г г H h Гомель — Homieĺ, Гаўя — Наŭjа
Д д D d Добруш — Dobruš
Е е Je je[* 1] Ельск — ĺsk, Бабаедава — Babajedava
ie[* 2] Лепель — Liepieĺ
Ё ё Jo jo[* 1] Ёды — Jody, Вераб’ёвічы — Vierabjovičy
io[* 2] Мёры — Miory
Ж ж Ž ž Жодзішкі — Žodziški
З з Z z Зэльва — Zeĺva
І і I i Іванава — Ivanava, Іўе — Iŭje
Й й J j Лагойск — Lahojsk
К к K k Круглае — Kruhlaje
Л л L l Любань — Liubań
М м M m Магілёў — Mahilioŭ
Н н N n Нясвіж — Niasviž
О о O o Орша — Orša
П п P p Паставы — Pastavy
Р р R r Рагачоў — Rahačoŭ
С с S s Светлагорск — Svietlahorsk
Т т T t Талачын — Talačyn
У у U u Узда — Uzda
Ў ў Ǔ ŭ Шаркаўшчына — Šarkaŭščyna
Ф ф F f Фаніпаль — Fanipaĺ
Х х Ch ch Хоцімск — Chocimsk
Ц ц C c Цёмны Лес — Ciomny Lies
Ч ч Č č Чавусы — Čavusy
Ш ш Š š Шуміліна — Šumilina
(апостраф) не перадаецца Разезд — Razjezd
Ы ы Y y Чыгірынка — Čyhirynka
Ь ь адсутнічае Чэрвень — Červień
Э э E e Чачэрск — Čačersk
Ю ю Ju ju[* 1] Юхнаўка — Juchnaŭka, Гаюціна — Hajucina
iu[* 2] Любонічы — Liuboničy
Я я Ja ja[* 1] Ямнае — Jamnaje, Баяры — Bajary
ia[* 2] Вязынка — Viazynka, Валяр’яны — Valiarjany

Заўвагі:

  1. а б в г У пачатку слова, пасля галосных літар, апострафа, раздзяляльнага мягкага знака, «у нескладовага».
  2. а б в г Пасля зычных літар.

Гісторыя

Першая рэдакцыя Інструкцыі па транслітарацыі беларускіх геаграфічных назваў была афіцыйна зацверджаная ў 2000 годзе, але пра гэта шырока не паведамлялася. У кастрычніку 2006 года ў Таліне на канферэнцыі экспертаў ААН па тапаніміцы было прынятае рашэнне, што беларускія тапонімы ў лацінскім шрыфце будуць захоўваць асаблівасці беларускай арфаэпіі. Пры гэтым галоўны спецыяліст сектара картаграфіі Беларускага дзяржаўнага камітэта па маёмасці Наталля Аўраменка паведаміла, што інструкцыя па транслітарацыі стваралася на падставе беларускай лацінкі, якая была распрацаваная Браніславам Тарашкевічам,[4] хоць беларускай лацінкай у поўным сэнсе яна не з'яўляецца, бо ёсць выключна сістэмай транслітарацыі.

Змены і дапаўненні

У 2006 і 2007 гадах у фармулёўку Пастановы і спосаб транслітарацыі ўносіліся змены, асноўныя з якіх палягалі ў перадачы літары «ў» як «ŭ» замест «ú», і спалучэнняў літар «дзь», «зь», «ль», «нь», «сь», «ць» як «dź», «ź», «ĺ», «ń», «ś», «ć» адпаведна замест ранейшых спалучэнняў «dz'», «z'», «l'», «n'», «s'», «c'»; перастаў выкарыстоўвацца апостраф.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Афіцыйная назва дакумента: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумент апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11 студзеня 2001 года).
  2. REPORT ON THE CURRENT STATUS OF UNITED NATIONS ROMANIZATION SYSTEMS FOR GEOGRAPHICAL NAMES
  3. Resolution X/6 (2012):Romanization of Belarusian geographical names
  4. ААНаўскія мапы: ніякіх больш Byelorussia’ў // Наша Ніва, 17 кастрычніка 2006 г.