Вікісховішча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:
Вікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне [[Вікімедыа]].
Вікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне [[Вікімедыа]].


Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва�:
Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва:
• красавік 2005 - нямецкі сайт [[Directmedia]] перадаў 10 малюнкаў супольнасці Вікімедыа;
• красавік 2005 - нямецкі сайт [[Directmedia]] перадаў 10 малюнкаў супольнасці Вікімедыа;
• верасень 2006 - пачалася загрузка выяў з найбуйнейшага швейцарскага сайта са свабоднымі выявамі - [[Picswiss]];
• верасень 2006 - пачалася загрузка выяў з найбуйнейшага швейцарскага сайта са свабоднымі выявамі - [[Picswiss]];

Версія ад 09:56, 8 сакавіка 2017

WikiCommons
ВікіСховішча
Лагатып ВікіСховішча
URL [http://http://commons.wikimedia.org]
Камерцыйны Не
Тып сайта Сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) некалькі моў[d]
Мова праграмавання PHP
Размяшчэнне сервера Маямі, Фларыда
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Аўтар Джымі Вэйлз
Пачатак працы 7 верасня 2004
Рэйтынг Alexa 300[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вікісховішча (англ.: Wikimedia Commons, WikiCommons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяў, гукапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, уключаных у старонкі праектаў Фонду «Вікімедыя», якія можна вольна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстаць у любых (у тым ліку камерцыйных) мэтах.

Удзельнікам Вікіпедыі і іншых праектаў Фонду «Вікімедыя» рэкамендуецца загружаць усё вольныя медыя-файлы адразу на ВікіСховішча, каб яны маглі быць карыснымі ў іншых моўных падзелах і праектах Фонду «Вікімедыя».

Ліцэнзанаванне

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, - вольныя для распаўсюду ў любой юрысдыкцыі. Файлы не могуць абкладацца абмежаваннямі волі іх выкарыстання. У прыватнасці, у адрозненні ад большасці моўных раздзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджаныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстання» (англ.: fair use).

Пасля запампоўкі файла неабходна дадаць шаблон статусу аўтарскіх праў, калі шаблон ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісанне, напрыклад, што навыяве, дзе сфатаграфавалі і г.д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася з якога-небудзь сайта.

Статыстыка і правілы

Вікісховішча змяшчае (па стане на сярэдзіну красавіка 2016 году) болей за 31 мільён файлаў[2] і няспынна папаўняецца. У 2013 годзу штодзённа на Вікісховішча загружалася болей за 10 тысяч медыяфайлаў.

Супраца

Вікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне Вікімедыа.

Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва: • красавік 2005 - нямецкі сайт Directmedia перадаў 10 малюнкаў супольнасці Вікімедыа; • верасень 2006 - пачалася загрузка выяў з найбуйнейшага швейцарскага сайта са свабоднымі выявамі - Picswiss; • вясна 2007 - Pearson Scott Foresman; • снежань 2008 - Федэральны архіў Германіі падаў 80 тысяч выяў; • сакавік 2009 - бібліятэка выяў Deutsche Fotothek перадала 250 тысяч прац; • кастрычнік 2009 - [Tropenmuseum]] перадаў 35 тысяч выяў па тэматыцы Інданэзіі; • чэрвень 2011 - расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» пачало падаваць частку сваіх архіўных выяў на ўмовах ліцэнзавання Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0. Адна з першых выяў была загружана на Вікісховішча асабіста прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым[3]; • ліпень 2011 - Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі ЗША вылучыла болей 100 тысяч гістарычных фотаздымкаў і дакументаў са сваіх архіваў.

Галерэя конкурса «Выява году»


Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Фундацыя Вікімэдыа