Biełarus: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ кат.
др арф.
Радок 1: Радок 1:
{{вызнч|1=Беларус}}, {{вызн2|1=Biełarus}} — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.
{{вызнч|1=Беларус}}, {{вызн2|1=Biełarus}} — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.


Выдавалася з 13(26).1.[[1913]] па 30.7(12.8).[[1915]] ў [[Вільня|Вільні]] на [[беларуская мова|беларускай мове]], друкавалася [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Была разліана пераважна на [[каталіцтва|каталіцкую]] частку беларускіх сялян і інтэлегенцыі.
Выдавалася з 13(26).1.[[1913]] па 30.7(12.8).[[1915]] ў [[Вільня|Вільні]] на [[беларуская мова|беларускай мове]], друкавалася [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Была разлічана пераважна на [[каталіцтва|каталіцкую]] частку беларускіх сялян і інтэлегенцыі.


Эпіграф да ўсіх нумароў газеты – словы з Евангелля: "Шкада мне гэтага народу... бо не мае што есці" (Марк, 8, 2).
Эпіграф да ўсіх нумароў газеты – словы з Евангелля: "Шкада мне гэтага народу... бо не мае што есці" (Марк, 8, 2).

Версія ад 12:43, 28 студзеня 2009

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.

Выдавалася з 13(26).1.1913 па 30.7(12.8).1915 ў Вільні на беларускай мове, друкавалася лацінкай. Была разлічана пераважна на каталіцкую частку беларускіх сялян і інтэлегенцыі.

Эпіграф да ўсіх нумароў газеты – словы з Евангелля: "Шкада мне гэтага народу... бо не мае што есці" (Марк, 8, 2).

Газета мела аддзелы і рубрыкі: рэдакцыйныя артыкулы; вершы, аповесці, апавяданні і нарысы, каталіцкі касцельны каляндар; сялянская гаспадарка; краёвая царкоўная і замежная хроніка; перапіска з уласнымі карэспандэнтамі, "усячына" (афарызмы, загадкі, незвычайныя здарэнні і інш.). Друкавала артыкулы на эканамічныя, палітычныя і сельскагаспадарчыя тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, малітвы. У праграмным артыкуле рэдакцыя абвясціла, што "будзе заўсёлы стаяць на грунце хрысціянска-каталіцкім, баронячы справу хрысціянскую і беларускую", паважаючы іншыя народнасці і вераванні. Газета агітавала беларусаў за развіццё нацыянальнай свядомасці, заахвочвала да ўжывання беларускай мовы ў набажэнствах.

Рэдакцыя газеты арыентавалася на сацыяльную гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавую барацьбу і сацыялістычныя ідэі. Зрэдку газета публікавала крытычныя матэрыялы ў дачыненні да існуючага палітычнага ладу. Выступала за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, паступовае вырашэнне асноўных сацыяльных праблем праз асветніцтва на роднай мове, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў гаспадарання (добраахвотная кааперацыя, фермерская гаспадарка). Газета перасцерагала сялян ад выезду за межы Беларусі, паказвала трагічнае становішча эмігрантаў.

На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяльным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Найвышэйшай грамадскай і духоўнай каштоўнасцю лічылі мараль, дабрачыннасць, любоў і павагу ў сям'і, паміж суседзямі, народамі і краінамі.

Друкаваліся літаратурныя творы А. Гаруна (пад псеўданімам А. Сумны), А. Паўловіча, А. Зязюлі, Г. Леўчыка, К. Сваяка і інш. Газета публікавала народныя казкі, песні, паданні, этнаграфічныя нарысы, апісанні народных гульняў, звярнула ўвагу на сувязь беларускага фальклору і традыцыйных абрадаў з хрысціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі народнага характару беларусаў, адзначала і яго нясмеласць, пасіўнасць, кансерватызм прывычак.

Для надрукаваных у газеце матэрыялаў характэрны матыў абуджэння беларусаў, ідэя нацыянальнага адзінства праваслаўных і католікаў, крытыка русіфікатарскіх і паланізатарскіх тэндэнцый. Апублікавала цыкл нарысаў Р. Кляновіча па гісторыі і культуры Беларусі (6-27.2.1914), паводле якіх сэнс нацыянальнай гісторыі заключаецца ў раскрыцці творчых сіл народа, яго сацыяльнай і духоўнай самабытнасці.

У 1-ю сусветную вайну газета займала памяркоўную патрыятычную пазіцыю, падкрэслівала намаганні ўлад, накіраваныя на гарантаванне бяспекі насельніцтва, заклікала дапамагаць салдацкім сем'ям.

Рэдактары-выдаўцы: А. Бычкоўскі, Б. Пачопка (з №5 па 1914). Фінасавую падтрымку тыднёвіку аказвала княгіня Магдалена Радзівіл.

Зноскі

У. Конан ЭГБ т. 1, с. 345-346.