Русь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 91.124.206.125 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Чобат
Радок 31: Радок 31:
* [http://vn.belinter.net/vkl/9.html Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 1. Мінск, 1996. С. 4 — 27]
* [http://vn.belinter.net/vkl/9.html Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 1. Мінск, 1996. С. 4 — 27]
* [http://vn.belinter.net/vkl/10.html Русь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 145—146]
* [http://vn.belinter.net/vkl/10.html Русь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 145—146]
* Диба Юрій [https://www.academia.edu/30994416/Диба_Юрій._Формування_території_Руської_землі_ІХ_-_Х_ст._у_контексті_функціонування_трансєвропейського_торговельного_шляху_Булгар-Київ-Реґенсбурґ Формування території “Руської землі” ІХ - Х ст. у контексті функціонування трансєвропейського торговельного шляху Булгар-Київ-Реґенсбурґ]
* Диба Юрій [https://www.academia.edu/31776586/Диба_Юрій._Географія_початкової_русі_за_східними_джерелами_Княжа_доба_історія_і_культура._Львів_Б._в._2016._Вип._10_Святий_Володимир_Великий_1015-2015._С._9_58 Географія початкової русі за східними джерелами]


{{пачатак артыкулу}}
{{пачатак артыкулу}}

Версія ад 14:11, 11 сакавіка 2017

Русь — сярэдневяковая усходнеславянская дзяржава, якая існавала ў IX — XII ст. на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя, пад час кіравання Яраслава Мудрага. З сярэдзіны XII ст. распадаецца на ўдзельныя княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае, Смаленскае, а таксама Пскоўская і Наўгародская землі.

Назва «Кіеўская Русь»

Паняцце Кіеўская Русь уведзена ў абарот гісторыкамі для азначэння часавага перыяду існавання адзінай усходнеславянскай дзяржавы Русь ва Усходняй Еўропе з канца IX ст. пасля пераносу сталіцы з Ладагі або Ноўгарада ў Кіеў (у 882 годзе Алегам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі Рурыкавічаў двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж шляха з вараг у грэкі) аж да падзення Кіева.

Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.

Гісторыя

Датай узнікнення Русі лічыцца 862 г., якім Аповесць мінулых гадоў датуе запрашэнне славянамі на княжанне варагаў. Варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладага, потым — у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо на пачатку X ст. Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскае мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.

З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.

Пад час княжання Святаслава (945972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і па булгарах.

У 988 г., вялікі князь Уладзімір (княжыў у 9801015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства усходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную накіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асновай рускай культуры.

Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст., пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.

З сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі ўдзельных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі захопленыя мангола-татарамі.

У канцы XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыі Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае княства Маскоўскае, ад якога бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя княствы пачалі жорсткую барацьбу між сабой за спадчыну Русі.

Гл. таксама

Літаратура

Шаблон:Пачатак артыкулу