Бард Лучнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎У адаптацыях: выдаленне Ш:Link GA, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
др →‎У адаптацыях: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 18: Радок 18:


[[Катэгорыя:Каралі Міжзем'я]]
[[Катэгорыя:Каралі Міжзем'я]]
[[Катэгорыя:Персанажы легендарыума Толкіна]]
[[Катэгорыя:Персанажы Міжзем'я]]
[[Катэгорыя:Персанажы аповесці «Хобіт»]]
[[Катэгорыя:Персанажы аповесці «Хобіт»]]
[[Катэгорыя:Выдуманыя каралі]]
[[Катэгорыя:Выдуманыя каралі]]

Версія ад 19:55, 12 сакавіка 2017

Бард Лу́чнік (англ.: Bard the Bowman) — персанаж кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад», кароль Дэйла.

Паходжанне і біяграфія

Быў нашчадкам Гірыёна, апошняга караля Дэйла. Пасля таго, як горад быў разбураны пры нападзе цмока Смога ў 2770 годзеТрэцяй эпохі, сям'я Гірыёна збегла ў горад Эсгарот, і яго нашчадкі сталі простымі гараджанамі.

Удзел у вызваленні Эрэбара

Бард служыў капітанам лучнікаў гарадской варты ў Эсгароце, быў вядомы як трапны лучнік, а таксама «славіўся» сярод жыхароў сваёй інтуіцыяй. У «Хобіце» апісваецца, як Бард падчас паходу Більба і гномаў да Адзінокай гары ў 2941 годзе Трэцяй эпохі забіў Смога трапным стрэлам, здзейсніўшы «гераічны ўчынак». Луска Смога была непаражальна для любой зброі. Звесткі пра тое, што на левым баку грудзей адваліўся адзін з дыяментаў, якія на працягу шматлікіх гадоў урасталі цмоку ў пуза, пакуль ён ляжаў на скарбах, прастракатаў у вуха Барду чорны дрозд, калі ў Барда засталася адна страла. Бард, як нашчадак Гірыёна, разумеў мову драздоў. У выніку падзення забітага Бардам цмока горад Эсгарот быў разбураны.

Бард атрымаў чатырнаццатую частку багаццяў Смога, якую ён падзяліў з бургамістрам Эсгарота і выдаткаваў на аднаўленне горада Дэйла, які стаў сталіцай новага адроджанага каралеўства, дзе ён каранаваўся ў 2944 годзе Т. Э. Эсгарот увайшоў у яго склад, але працягваў карыстацца правам на мясцовае самакіраванне.

Сын Барда Баін стаў каралём Дэйла ў 2977 годзе Т. Э. Дынастыя нашчадкаў Барда правіла ў вызваленым ад цмока Дэйле да падзей Вайны Пярсцёнка, апісаных у трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў». Кароль Бранд, сын Баіна (кіраваў з 3007 года Т. Э.) загінуў падчас Бітвы за Дэйл (17 сакавіка 3019 года Т. Э.) разам з каралём Эрэбара Даінам, адбіваючы напад Паўночнага войска саюзнікаў Саўрана. Праўнук Барда Лучніка, Бард II, які стаў каралём Дэйла пасля смерці бацькі, зняў аблогу з Эрэбара (выйграўшы тым самым бітву пры Дэйле) і ўступіў у саюз з Гондарам.

Люк Эванс, выканаўца ролі Барда Лучніка

У адаптацыях

У кінатрылогіі «Хобіт» ролю Барда выканаў Люк Эванс.