Акустыка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др пунктуацыя
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15: Радок 15:


''Псіхафізіялагічная акустыка'' займаецца вывучэннем гукавыпраменьваючых і гукапрымаючых органаў чалавека і жывёл, праблемамі моваўтварэння, перадачы і ўспрыманні гаворкі. Вынікі выкарыстоўваюцца ў электраакустыке, архітэктурнай акустыка, сістэмах перадачы гаворкі, тэорыі інфармацыі і сувязі, у [[музыка|музыцы]], [[медыцына|медыцыне]], біяфізіцы і г. д. Да яе частак адносяцца: гаворка, слых, псіхалагічная акустыка, біялагічная акустыка і г. д.
''Псіхафізіялагічная акустыка'' займаецца вывучэннем гукавыпраменьваючых і гукапрымаючых органаў чалавека і жывёл, праблемамі моваўтварэння, перадачы і ўспрыманні гаворкі. Вынікі выкарыстоўваюцца ў электраакустыке, архітэктурнай акустыка, сістэмах перадачы гаворкі, тэорыі інфармацыі і сувязі, у [[музыка|музыцы]], [[медыцына|медыцыне]], біяфізіцы і г. д. Да яе частак адносяцца: гаворка, слых, псіхалагічная акустыка, біялагічная акустыка і г. д.

== Гл. таксама ==
* [[Бязрэхавая камера]]


{{sound-stub}}
{{sound-stub}}

Версія ад 15:35, 20 сакавіка 2017

Акустыка (ад грэч. ἀκούω (аку́о) — слыхавы, які слухаецца) — навука аб гуку. У вузкім сэнсе слова — вучэнне пра гук, г.зн. пра пругкія ваганні і хвалях у газах, вадкасцях і цвёрдых целах, чутных чалавечым вухам (чашчыні такіх ваганняў знаходзяцца ў дыяпазоне 16 Гц—20 кГц); у шырокім сэнсе — вобласць фізікі, якая даследуе пругкія ваганні і хвалі ад самых нізкіх чашчынь (умоўна ад 0 гц) да звышвысокіх чашчынь 1012—1013 Гц, іх узаемадзеянні з рэчывам і ўжыванні гэтых ваганняў (хваль).

Асноўныя раздзелы акустыкі

Сучасную навуку акустыку падпадзяляюць на агульную, прыкладную і псіхафізіялагную.

Агульная акустыка займаецца тэарэтычным і эксперыментальным вывучэннем заканамернасцяў выпраменьвання, распаўсюджвання і прыёму пругкіх ваганняў і хваль у розных асяроддзях і сістэмах; умоўна яе можна падзяліць на тэорыю гуку, фізічную акустыку і нелінейную акустыку.

Тэорыя гуку карыстаецца агульнымі метадамі, распрацаванымі ў тэорыі ваганняў і хваль. Для ваганняў і хваль малой амплітуды прымаецца прынцып незалежнасці ваганняў і хваль (прынцып суперпазіцыі), на аснове якога вызначаюць гукавое поле ў розных абласцях прасторы і яго змены ў часе.

Задачамі фізічнай акустыкі з'яўляецца вывучэнне залежнасці хуткасці і паглынання пругкіх хваль ад тэмпературы і глейкасці асяроддзя і іншых фактараў. Фізічная акустыка разглядае таксама ўзаемадзеянне элементарных гукавых хваль (фанонаў) з электронамі і фатонамі.

Нелінейная акустыка вывучае інтэнсіўныя гукавыя працэсы, пры якіх прынцып суперпазіцыі не выконваецца і гукавая хваля пры распаўсюдзе змяняе ўласцівасці асяроддзя. У вобласці такіх чашчынь і тэмператур пачынаюць выяўляцца квантавыя эфекты, таму гэты раздзел фізікі называюць таксама квантавай акустыкай.

Прыкладная Акустыка — шырокая вобласць, да якой адносяцца найперш электраакустыка, а таксама акустычныя вымярэнні — вымярэнні велічынь гукавога ціску, інтэнсіўнасці гуку, спектру чашчынь гукавога сігналу і г. д. Архітэктурная і будаўнічая Акустыка займаецца задачамі атрымання добрай чутнасці гаворкі і музыкі ў зачыненых памяшканнях і памяньшэнням узроўня шуму, а таксама распрацоўкай гукаізалюючых і гукапаглынальных матэрыялаў. Прыкладная акустыка вывучае таксама шумы і вібрацыі і распрацоўвае спосабы барацьбы з імі. Вывучэннем распаўсджвання гуку ў акіяне і якія ўзнікаюць пры гэтым з'явамі: рэфракцыяй гуку, рэверберацыяй пры адлюстраванні гукавога сігналу ад паверхні мора і яго дна, рассейваннем гуку на неаднастайнасцях займаюцца гідраакустыка і гідралакацыя.

Псіхафізіялагічная акустыка займаецца вывучэннем гукавыпраменьваючых і гукапрымаючых органаў чалавека і жывёл, праблемамі моваўтварэння, перадачы і ўспрыманні гаворкі. Вынікі выкарыстоўваюцца ў электраакустыке, архітэктурнай акустыка, сістэмах перадачы гаворкі, тэорыі інфармацыі і сувязі, у музыцы, медыцыне, біяфізіцы і г. д. Да яе частак адносяцца: гаворка, слых, псіхалагічная акустыка, біялагічная акустыка і г. д.

Гл. таксама

Шаблон:Sound-stub

Шаблон:Метады сціску