Спітакскае землетрасенне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
 
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 33: Радок 33:


Па рэспубліканскім тэлебачанні са зваротам выступіў Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армянаў [[Вазген I]]<ref>{{Cite web|url = http://www.allperestroika.ru/armenia%201988.html|title = Землетрясение в Армении|author = Материал с сайта Allperestroika.ru|date = |publisher = }}</ref>.
Па рэспубліканскім тэлебачанні са зваротам выступіў Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армянаў [[Вазген I]]<ref>{{Cite web|url = http://www.allperestroika.ru/armenia%201988.html|title = Землетрясение в Армении|author = Материал с сайта Allperestroika.ru|date = |publisher = }}</ref>.

== Гл. таксама ==
* [[Ленінаканскае землетрасенне]]

{{зноскі}}
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
Радок 39: Радок 43:
* [http://www.str-t.ru/reports/4/ Восстановительные работы в Армении.]
* [http://www.str-t.ru/reports/4/ Восстановительные работы в Армении.]
* ''Константин Б. Серафимов.'' [http://www.offtop.ru/vertlib/9.php?of2981=b1acddc0d2f165437ce978cdb065e275 Записки спасателей, 1988—1996 гг].
* ''Константин Б. Серафимов.'' [http://www.offtop.ru/vertlib/9.php?of2981=b1acddc0d2f165437ce978cdb065e275 Записки спасателей, 1988—1996 гг].
[[Катэгорыя:Гісторыя СССР]]
* [http://rv3doz.narod.ru/leninakan.html Землетрясение в Армении 1988—1989 год.] Воспоминания очевидца событий. Фотогалерея
* [http://rv3doz.narod.ru/leninakan.html Землетрясение в Армении 1988—1989 год.] Воспоминания очевидца событий. Фотогалерея

[[Катэгорыя:Гісторыя СССР]]

Версія ад 12:09, 22 сакавіка 2017

Спітакскае землетрасенне (Арменія)
Спітакскае землетрасенне
Дата і
час

7 снежня 1988

года
11:41
Магнітуда 6,8 Mw
Глыбіня
гіпацэнтра
10 км
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
Шаблон:Сцяг Армянскай ССР Армянская ССР
Пацярпелыя 25 тысяч загінулі
514 тысяч засталіся без прытулку[1]

Спітакскае землетрасенне (арм.: Սպիտակի երկրաշարժ), таксама вядомае як Ленінаканскае землетрасенне (арм.: Լենինականի երկրաշարժ) — катастрафічнае землетрасенне магнітудай 6,8[2]-7,2[1], якое адбылося 7 снежня 1988 года ў 10 гадзін 41 хвіліну па маскоўскім часе (11:41 па мясцовым часе) на паўночным захадзе Армянскай ССР. Магутныя падземныя штуршкі за паўхвіліны разбурылі амаль усю паўночную частку рэспублікі, ахапіўшы тэрыторыю з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. У эпіцэнтры землетрасення — Спітаку — інтэнсіўнасць штуршкоў дасягнула 9-10 балаў (па 12-бальнай шкале MSK-64). Падземныя штуршкі адчуваліся ў Ерэване і Тбілісі. Хваля, выкліканая землетрасеннем, абыйшла Зямлю і была зарэгістравана навуковымі лабараторыямі ў Еўропе, Азіі, Амерыцы і Аўстраліі.

Землетрасенне вывела з ладу каля 40% прамысловага патэнцыялу Армянскай ССР. У выніку землетрасення дашчэнту быў разбураны горад Спітак і 58 сёл; часткова разбураны гарады Ленінакан (цяпер Гюмры), Сцяпанаван, Кіравакан (цяпер Ванадзор) і яшчэ больш 300 населеных пунктаў[3]. Паводле афіцыйных дадзеных, 19 тысяч сталі інвалідамі, загінулі сама меней 25 тысяч чалавек (паводле іншых дадзеных да 150 тысяч), 514 тысяч чалавек засталіся без прытулку[1]. Увогуле землетрасенне ахапіла каля 40 % тэрыторыі Арменіі[1]. З-за рызыкі аварыі была спынена Армянская АЭС.

Генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў, які знаходзіўся ў той момант з візітам у ЗША, запытаў гуманітарную дапамогу і перапыніў свой візіт, адправіўшыся ў разбураныя раёны Арменіі. У аднаўленні разбураных раёнаў узялі ўдзел усе рэспублікі СССР. 111 краін[4], улучаючы Ізраіль, Бельгію, Вялікабрытанію, Італію, Ліван, Нарвегію, Францыю, ФРГ і Швейцарыю, надалі СССР дапамогу, падаўшы ратавальнае абсталяванне, спецыялістаў, прадукты і медыкаменты. Была таксама аказана дапамога ў аднаўленчых працах. У рэспубліку прыбыў міністр аховы здароўя СССР Яўген Чазаў. Аказанне дапамогі насельніцтву ўскладнялася тым, што ў пацярпелых гарадах апынуліся разбураны медычныя ўстановы. Так прыкладам у горадзе Спітак параненых звозілі на гарадскі стадыён «Баўм», дзе і аказвалі медычную дапамогу.

Пры даставе дапамогі пабіліся югаслаўскі і савецкі самалёты. Савецкім самалётам быў Іл-76 з палка ваенна-транспартнай авіяцыі, які быў раскватараваны ў г. Панявежыс (Літоўская ССР) і выляцеў з Азербайджана. Прычынай аварыі стала няправільная ўсталёўка ціску на эшалоне пераходу, у выніку чаго самалёт уразаўся ў гару[5].

10 снежня 1988 года быў абвешчаны ў СССР днём жалобы[6].

Па рэспубліканскім тэлебачанні са зваротам выступіў Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армянаў Вазген I[7].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі