Каманчы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27: Радок 27:


Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Рэспубліка Тэхас|Тэхаса]] ў [[1835]] г. улады [[Штат Санора|Саноры]] стымулявалі напады індзейцаў на тэхаскія паселішчы. У [[1838]] г. было заключана мірнае пагадненне паміж Тэхасам і каманчамі. Але ў сакавіку [[1840]] г. падчас сустрэчы пад белым сцягам з каманчамі ў [[Горад Сан-Антоніа|Сан-Антоніа]] для выкупу раней захопленых палонных адбыўся ўзброены інцыдэнт, падчас якога загінула 33 каманчы і 6 тэхасцаў. У адказ, у жніўні каля 1000 воінаў-каманчаў атакавалі паселішчы белых і амаль без супраціўлення дасягнулі [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]]. Калі яны вярталіся з трафеямі, у тым ліку канямі і муламі, [[12 жніўня]] 200 тэхаскіх добраахвотнікаў і індзейцаў з племені [[танкава]] арганізавалі засаду. Каманчы панеслі страты і былі вымушаны адступіць, аднак захавалі значную частку трафеяў. У [[1845]] г. тэхасцы і каманчы зноў падпісалі мір. Ён не быў працяглым. Тэхас увайшоў у склад [[ЗША]], якія заключылі пагадненні з [[осэйдж]], [[чэрокі]] і іншымі плямёнамі, якіх каманчы лічылі ворагамі. У выніку каманчы адмовіліся ад міру і працягвалі напады на тэхаскія паселішчы.
Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Рэспубліка Тэхас|Тэхаса]] ў [[1835]] г. улады [[Штат Санора|Саноры]] стымулявалі напады індзейцаў на тэхаскія паселішчы. У [[1838]] г. было заключана мірнае пагадненне паміж Тэхасам і каманчамі. Але ў сакавіку [[1840]] г. падчас сустрэчы пад белым сцягам з каманчамі ў [[Горад Сан-Антоніа|Сан-Антоніа]] для выкупу раней захопленых палонных адбыўся ўзброены інцыдэнт, падчас якога загінула 33 каманчы і 6 тэхасцаў. У адказ, у жніўні каля 1000 воінаў-каманчаў атакавалі паселішчы белых і амаль без супраціўлення дасягнулі [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]]. Калі яны вярталіся з трафеямі, у тым ліку канямі і муламі, [[12 жніўня]] 200 тэхаскіх добраахвотнікаў і індзейцаў з племені [[танкава]] арганізавалі засаду. Каманчы панеслі страты і былі вымушаны адступіць, аднак захавалі значную частку трафеяў. У [[1845]] г. тэхасцы і каманчы зноў падпісалі мір. Ён не быў працяглым. Тэхас увайшоў у склад [[ЗША]], якія заключылі пагадненні з [[осэйдж]], [[чэрокі]] і іншымі плямёнамі, якіх каманчы лічылі ворагамі. У выніку каманчы адмовіліся ад міру і працягвалі напады на тэхаскія паселішчы.

У сярэдзіне - другой палове XIX ст. адбылося саслабленне каманчаў. Яно было выклікана не ваеннымі згубамі, а эпідэміямі. У [[1848]] г. і [[1862]] г. яны пацярпелі ад [[Натуральная воспа|воспы]], у [[1849]] г. — ад [[Халера|халеры]]. Да [[1870]] г. колькасць каманчаў скарацілася да 8000 чалавек і працягвала зніжацца далей. У адказ на рэйды каманчаў амерыканцы выкарыстоўвалі ваенныя конныя атрады. Доўгі час іх эфектыўнасць была нізкай. Пасля нападаў каманчаў на паўночным захадзе ў [[1860]] г. ахвярай арганізаванай у адказ карнай экспедыцыі сталі каёва і шаены.


== Зноскі ==
== Зноскі ==

Версія ад 15:06, 26 сакавіка 2017

Каманчы
(Nömöne, Numunu)
Агульная колькасць 23330 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова каманчы
Рэлігія анімізм, політэізм, шаманізм, пеётызм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы юты, шашоны

Кама́нчы (саманазва: Nömöne, Numunu) — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома, Тэхас, Нью-Мексіка. Агульная колькасць (2010 г.) - 23 330 чал.[1]

Паходжанне

Каманчы адносяцца да юта-ацтэкскай моўнай групы народаў, якая сфарміравалася каля 4000 гадоў таму на памежжы сучасных ЗША і Мексікі. Першапачаткова яны ўяўлялі ўсходнюю частку шашонаў і насялялі ўсход сучаснага штата Ваёмінг. Каля 1700 г. каманчы асвоілі конегадоўлю і мігрыравалі на поўдзень. Далучэнне да каманчаў розных груп шашонаў адбывалася і ў больш позні час да 1830 г.[2]

Назва каманчы паходзіць з мовы ютаў (kɨmantsi) і значыць "ворагі"[3]. Самі каманчы завуць сябе Nömöne (літаральна "народ").

Гісторыя

Каманчы ўпершыню ўзгадваюцца ў іспанскіх хроніках у 1705 г.[4] У 1719 г. яны зрабілі ваенны рэйд на іспанскую калонію ў Нью-Мексіка[5].

У першай палове XVIII ст. каманчы ў саюзе з ютамі паспяхова ваявалі адначасова з іспанцамі, апачы і іншымі плямёнамі Вялікіх раўнін. У 1724 г. апачы панеслі паражэнне ў дзевяцідзённай бітве, пасля чаго кантралюемыя імі тэрыторыі стала памяньшаліся. У 1743 г., падчас пераследу апачы, каманчы трапілі ў Тэхас[6].

У 1746 г. іспанцы здолелі нанесці каманчам і ютам першае істотнае паражэнне[7]. У 1752 г. юты заключылі мірнае пагадненне з Іспаніяй і фактычна выйшлі з саюзу з каманчамі. У 1774 г. і 1779 г. іспанскія ваенныя сілы зрабілі паспяховыя ваенныя рэйды супраць памежных груп каманчаў. У рэйдзе 1779 г. удзельнічалі апачы і юты. У 1785 г. тэхаскія каманчы былі вымушаны пагадзіцца на мірнае пагадненне з іспанцамі[8]. Яно прапаноўвала выгоду ў выніку падтрымкі гандлёвых зносін. Іспанскія каланісты абменьвалі рабоў і маёмасць, захопленыя каманчамі ў іншых плямён, на канёў, кароў, зброю і іншую еўрапейскую прадукцыю. У 1747 г. каманчы заключылі гандлёвае пагадненне з французамі[9].

Да пачатку XIX ст. каманчы здолелі паставіць пад кантроль вялізарныя тэрыторыі Вялікіх раўнін, у тым ліку заходні Тэхас, усход Нью-Мексіка, паўднёвы ўсход Каларада, паўднёвы захад Канзаса, захад Аклахомы. У некаторых выпадках мясцовыя плямёны былі здольны эфектыўна супраціўляцца заваяванню. Так, у Канзасе яны былі спынены осэйдж, у Арызоне — апачы. У многіх выпадках каманчы аддавалі перавагу часовым або шматгадовым саюзам. Напрыклад, у XVIII ст. яны супрацоўнічалі з паўні. Каля 1805 г. заключылі мір з каёва і іх саюзнікамі раўніннымі апачы. Пасля доўгага супрацьстаяння з шаенамі і арапаха ў 1840 г. заключылі з імі мірную дамову. Саюзніцкія адносіны ўключалі не толькі гандаль і супольныя ваенныя дзеянні, але і сумеснае выкарыстанне качавых тэрыторый. Саслабленне саюзніка давала нагоду для ваенных рэйдаў супраць яго. Так у першай трэці XIX ст. каманчы першымі сталі рабіць напады на паўні. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мексікі ў 1821 г. каманчы заключылі з новымі ўладамі былых іспанскіх калоній шэраг новых пагадненняў[10]. Абяцанні шчодрых падарункаў з боку мексіканцаў не заўсёды выконваліся, таму рабаўніцкія рэйды супраць паўночных мексіканскіх штатаў ператварыліся ў правіла.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Тэхаса ў 1835 г. улады Саноры стымулявалі напады індзейцаў на тэхаскія паселішчы. У 1838 г. было заключана мірнае пагадненне паміж Тэхасам і каманчамі. Але ў сакавіку 1840 г. падчас сустрэчы пад белым сцягам з каманчамі ў Сан-Антоніа для выкупу раней захопленых палонных адбыўся ўзброены інцыдэнт, падчас якога загінула 33 каманчы і 6 тэхасцаў. У адказ, у жніўні каля 1000 воінаў-каманчаў атакавалі паселішчы белых і амаль без супраціўлення дасягнулі Мексіканскага заліва. Калі яны вярталіся з трафеямі, у тым ліку канямі і муламі, 12 жніўня 200 тэхаскіх добраахвотнікаў і індзейцаў з племені танкава арганізавалі засаду. Каманчы панеслі страты і былі вымушаны адступіць, аднак захавалі значную частку трафеяў. У 1845 г. тэхасцы і каманчы зноў падпісалі мір. Ён не быў працяглым. Тэхас увайшоў у склад ЗША, якія заключылі пагадненні з осэйдж, чэрокі і іншымі плямёнамі, якіх каманчы лічылі ворагамі. У выніку каманчы адмовіліся ад міру і працягвалі напады на тэхаскія паселішчы.

У сярэдзіне - другой палове XIX ст. адбылося саслабленне каманчаў. Яно было выклікана не ваеннымі згубамі, а эпідэміямі. У 1848 г. і 1862 г. яны пацярпелі ад воспы, у 1849 г. — ад халеры. Да 1870 г. колькасць каманчаў скарацілася да 8000 чалавек і працягвала зніжацца далей. У адказ на рэйды каманчаў амерыканцы выкарыстоўвалі ваенныя конныя атрады. Доўгі час іх эфектыўнасць была нізкай. Пасля нападаў каманчаў на паўночным захадзе ў 1860 г. ахвярай арганізаванай у адказ карнай экспедыцыі сталі каёва і шаены.

Зноскі

Спасылкі