Розніца паміж версіямі "Спітакскае землетрасенне"

Jump to navigation Jump to search
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
'''Спітакскае землетрасенне''' ({{lang-hy|Սպիտակի երկրաշարժ}}), таксама вядомае як '''Ленінаканскае землетрасенне''' ({{lang-hy|Լենինականի երկրաշարժ}}) — катастрафічнае [[землетрасенне]] [[Магнітуда землетрасенне|магнітудай]] 6,8<ref>{{Cite web|accessdate = 2015-12-13|title = Earthquakes|url = http://earthquake.usgs.gov/earthquakes/map/#%7B%2522feed%2522%253A%25221450040538109%2522%252C%2522sort%2522%253A%2522newest%2522%252C%2522mapposition%2522%253A%5B%5B39.386%252C40.957%5D%252C%5B43.597%252C49.395%5D%5D%252C%2522viewModes%2522%253A%7B%2522help%2522%253Afalse%252C%2522list%2522%253Atrue%252C%2522map%2522%253Atrue%252C%2522settings%2522%253Afalse%7D%252C%2522autoUpdate%2522%253Afalse%252C%2522search%2522%253A%7B%2522id%2522%253A%25221450040538109%2522%252C%2522name%2522%253A%2522Search%2520Results%2522%252C%2522isSearch%2522%253Atrue%252C%2522params%2522%253A%7B%2522starttime%2522%253A%25221988-12-06%252000%253A00%253A00%2522%252C%2522maxlatitude%2522%253A43.597%252C%2522minlatitude%2522%253A39.386%252C%2522maxlongitude%2522%253A49.395%252C%2522minlongitude%2522%253A40.957%252C%2522minmagnitude%2522%253A6%252C%2522endtime%2522%253A%25221988-12-13%252023%253A59%253A59%2522%252C%2522orderby%2522%253A%2522time%2522%7D%7D%7D|publisher = earthquake.usgs.gov}}</ref>-7,2<ref name="demoscope">[http://www.epicentrum.ru/armenia1988.php Информация с сайта http://www.epicentrum.ru]</ref>, якое адбылося [[7 снежня]] [[1988]] года ў 10 гадзін 41 хвіліну па [[Маскоўскі час|маскоўскім часе]] (11:41 па мясцовым часе) на паўночным захадзе [[Армянская ССР|Армянскай ССР]]. Магутныя падземныя штуршкі за паўхвіліны разбурылі амаль усю паўночную частку рэспублікі, ахапіўшы тэрыторыю з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. У эпіцэнтры землетрасення — Спітаку — інтэнсіўнасць штуршкоў дасягнула 9-10 балаў (па 12-бальнай шкале [[Шкала Мядзведзева — Шпанхоера — Карніка|MSK-64]]). Падземныя штуршкі адчуваліся ў Ерэване і Тбілісі. Хваля, выкліканая землетрасеннем, абыйшла Зямлю і была зарэгістравана навуковымі лабараторыямі ў Еўропе, Азіі, Амерыцы і Аўстраліі.
 
Землетрасенне вывела з ладу каля 40% прамысловага патэнцыялу Армянскай ССР. У выніку землетрасення дашчэнту быў разбураны горад [[Спітак]] і 58 сёл; часткова разбураны гарады Ленінакан (цяпер [[Гюмры]]), [[СцяпанаванСцепанаван]], Кіравакан (цяпер [[Ванадзор]]) і яшчэ больш 300 населеных пунктаў<ref name=autogenerated1>[http://www.demoscope.ru/weekly/2004/0183/panorm01.php#1 Информация с сайта www.demoscope.ru]</ref>. Паводле афіцыйных дадзеных, 19 тысяч сталі інвалідамі, загінулі сама меней 25 тысяч чалавек (паводле іншых дадзеных да 150 тысяч), 514 тысяч чалавек засталіся без прытулку<ref name="demoscope"/>. Увогуле землетрасенне ахапіла каля 40 % тэрыторыі Арменіі<ref name="demoscope"/>. З-за рызыкі аварыі была спынена [[Армянская АЭС]].
 
[[Генеральны сакратар ЦК КПСС]] [[Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў|М. С. Гарбачоў]], які знаходзіўся ў той момант з візітам у [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], запытаў гуманітарную дапамогу і перапыніў свой візіт, адправіўшыся ў разбураныя раёны Арменіі. У аднаўленні разбураных раёнаў узялі ўдзел усе рэспублікі СССР. 111 краін<ref>{{Cite web|accessdate = 2015-12-02|title = Спитакское (Ленинаканское) землетрясение {{!}} Календарь Трагедий|url = http://calendie.ru/spitakskoe-leninakanskoe-zemletryasenie/|publisher = calendie.ru}}</ref>, улучаючы [[Ізраіль]], [[Бельгія|Бельгію]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]], [[Італія|Італію]], [[Ліван]], [[Нарвегія|Нарвегію]], [[Францыя|Францыю]], [[Федэратыўная Рэспубліка Германія, да 1990|ФРГ]] і [[Швейцарыя|Швейцарыю]], надалі СССР дапамогу, падаўшы ратавальнае абсталяванне, спецыялістаў, прадукты і медыкаменты. Была таксама аказана дапамога ў аднаўленчых працах. У рэспубліку прыбыў міністр аховы здароўя СССР [[Яўген Чазаў]]. Аказанне дапамогі насельніцтву ўскладнялася тым, што ў пацярпелых гарадах апынуліся разбураны медычныя ўстановы. Так прыкладам у горадзе [[Спітак]] параненых звозілі на гарадскі стадыён «Баўм», дзе і аказвалі медычную дапамогу.
== Гл. таксама ==
* [[Ленінаканскае землетрасенне]]
* [[Мінас Карапетавіч Авецісян]]
 
{{зноскі}}
35 541

праўка

Навігацыя