Полымя (часопіс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43: Радок 43:
* [[Мікола Мятліцкі]] (2002—2014)
* [[Мікола Мятліцкі]] (2002—2014)
* [[Алесь Бадак]] (2014—2015)
* [[Алесь Бадак]] (2014—2015)
* [[Алена Мальчэўская]] (з 2015 як намеснік галоўнага рэдактара)
* [[Алена Мальчэўская]] (з 2015 як в.а. галоўнага рэдактара, з 2017 — як галоўны рэдактар)


== Супрацоўнікі ==
== Супрацоўнікі ==

Версія ад 10:13, 8 красавіка 2017

«Полымя»
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец Выдавецкі дом «Звязда»
Краіна Беларусь
Рэдактар Алена Мальчэўская
Заснавана 1922
Тэматыка Літаратура, мастацтва, грамадства
Мова Беларуская
Перыядычнасць Штомесяц
Аб’ём 159 старонак (№10 (984), 2011 г.)
Галоўны офіс Мінск, вул. Захарава, д. 19
Тыраж 1500
ISSN 0130-8068
Вэб-сайт zviazda.by/be/edition/po…
mastlit.by/index.php/vyd…
Лагатып Вікікрыніц Полымя ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Полымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца з снежня 1922 году ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.

Гісторыя

Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны не выходзіў у свет. Адноўлены ў студзені 1945 года па распараджэнні Савета Міністраў БССР.

На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.

Сучаснасць

У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.

Галоўныя рэдактары

Супрацоўнікі

У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Львоўна Арабей (1967—1974), Алесь Марціновіч (з 2011), Барыс Пятровіч, Віктар Афанасьевіч Ракаў (1975-?), Уладзімір Пятровіч Саламаха, Ян Скрыган, Віктар Пятровіч Супрунчук (1983-?), Мікола Ткачоў, Андрэй Федарэнка, Хвядос Шынклер, Уладзіслаў Чаржынскі (1925) і іншыя.

Спасылкі

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945