Расліны вышынёй да 80 см. Сцябло сцелістае або прыўзнятае, зрэдку прамастойнае, разгалінаванае ад нізу. Лісце дробнае, чаргаванае, на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, у пучках па 2-5, размешчаныя ў пазухах лісця. калякветнікі бледна-зялёныя, белыя або ружаватыя па краях. Плод — трохгранны арэшак. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.
Арэал
Распаўсюджаны ва ўмераных і паўночных раёнах Еўразіі.
Значэнне
Лекавая і кармавая расліна. Расце ўздоўж дарог, на пустках, выганах, каля жылля.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Драсён птушыны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Мазан І. П. Спарыш, драсён птушыны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 579. — 599 с. — 10 000 экз.