Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(Няма розніцы)

Версія ад 19:54, 11 красавіка 2017

Саюз пісьменнікаў Беларусі — творчая арганізацыя беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якая падтрымліваецца дзеючай уладай.

Гісторыя стварэння

З'явілася ў лістападзе 2005 году, калі некаторыя члены Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшлі з яго і ўтварылі новую арганізацыю. Прычынай для выхаду яны назвалі палітызацыю СБП, яго барацьбу з уладаю, якая суправаджалася шалёнай спекуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасць дэмакратычных прынцыпаў[1].

Структура

На 2016 год колькасць чальцоў Саюза складае звыш за 600 чалавек[2], якія аб'яднаныя ў 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня Саюза — Мікалай Чаргінец, намеснікі старшыні — Анатоль Крэйдзіч і Алена Стэльмах. Пры СПБ створаныя секцыі прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, сатыры і гумару, крытыкі і літаратуразнаўства, драматургіі, перакладу і славянскіх літаратур, краязнаўства, прыгод і фантастыкі [3]. А таксама творчыя клубы, секцыі пры бібліятэках, школах, ВНУ, літаратурная студыя[4]. Сярод чальцоў СПБ ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі орэнаў і медаляў, дактары і кандыдаты навук[2].

Праекты

Сумесна з Міжнароднай супольнасцю пісьменніцкіх саюзаў Расіі СПБ рыхтуе выпуск 50-томнай бібліятэкі рускіх і беларускіх пісьменнікаў, у якім плануецца сабраць разам творы беларускіх і расійскіх класікаў і пісьменнікаў сучаснасці. У беларускі спіс ужо ўключаныя Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Іван Чыгрынаў, Іван Мележ, Іван Шамякін, іншыя пісьменнікі[5].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Грамадскія арганізацыі Беларусі