Рэжыцкі павет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Павет Расійскай імперыі |назва = Рэжыцкі павет |герб губерні = Vitebsk gub coa.png |губерня...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:08, 15 красавіка 2017

Рэжыцкі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Рэжыца
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1920
Насельніцтва 136 445 жыхароў (1 897)
Плошча 4,1 тыс. км²
Рэжыцкі павет на карце

Рэ́жыцкі павет (лат.: Rēzeknes apriņķis) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Розіттэн (пасля 1893 г. - Рэжыца, пасля 1945 г. – Рэзэкнэ).

Гісторыя

Рэжыцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет быў скасаваны, а ў 1802 г. — адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.

Геаграфія

Рэжыцкі павет з'яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На поўначы межаваў з Ліфляндскай губерняй, на ўсходзе - з Люцынскім паветам, на захадзе і поўдні – з Дзвінскім паветам Віцебскай губерні. Плошча павета складала 3582 кв. вёрст.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 136,4 тыс. чал.[1], у тым ліку латышоў - 57,9%; рускіх - 23,9%; яўрэяў - 7,4%; беларусаў - 5,4%; палякаў - 4,8%. У павятовым горадзе Рэжыце пражывала амаль 11 тыс. чал.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей.

Сучаснае становішча

У цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы

Спасылкі

Зноскі