Інтэрсекс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
J Erm5 (размовы | уклад)
др J Erm5 перанёс старонку Інтэрсексуальнасць у Інтэрсэкснасць: Найбольш карэктны варыянт ужывання
Artificial123 (размовы | уклад)
др Artificial123 перайменаваў старонку Інтэрсэкснасць у Інтэрсексуальнасць па-над перасылкай: адкат
(Няма розніцы)

Версія ад 17:53, 21 красавіка 2017

Інтарсексуальнасць ці інтэрсекс (англ. - intersex) - агульны тэрмін для акрэслівання выпадкаў, калі ў чалавека анатомія рэпрадуктыўнай або палавой сістэмы не адпавядае агульнапрынятым вызначэнням мужчынскага ці жаночага полу, г.з. уключае тыя ці іншыя прыкметы (уключаючы геніталіі, палавыя залозы і набор храмасом) абоіх палоў ці, наадварот, “не выражаны” па мерках прынятых крытэрыяў.[1]

Інтэрсекс – абагульняючы тэрмін, які аб’ядноўвае шырокі спектр анатамічных варыяцый, сустракаемых у прыродзе.

Па данным даследванняў Універсітэта Брауна  (англ.), частата нараджэння людзей з інтэрсексуальнасцю складае прыблізна адзін выпадак на 100, і складае каля 1.7% ад усіх народжаных.[2]

Некаторыя інтэрсекс-варыяцыі – па першую чаргу, анатамічныя – выяўляюцца пры нараджэнні чалавека, іншыя становяцца прыкметнымі толькі ў час палавога станаўлення ці нават пазней.[3]

Інтэрсексуальнасць дае знаць аб сабе ў розных канфігурацыях чалавечай цялеснасці. Напрыклад, чалавек можа нарадзіцца са знешнімі прыкметамі жаночага полу, але пры гэтым мець унутраную анатомію, у большай меры адпаведнай мужчынскаму. Ці геніталіі чалавека ўяўляюць сабой “нешта сярэдняе” ад абоіх палоў, напрыклад, “дзяўчынка” можа нарадзіцца з значна большым клітарам ці без адтуліны ў похве, а “хлопчык” можа нарадзіцца з вельмі маленькім пенісам ці з машонкай, якая раздзелена так, што больш падобная на палавыя губы. Таксама можа сустракацца варыянт генетычнай структуры, калі некаторыя клеткі чалавека маюць ХХ-храмасомы, а некаторыя – ХY, ці XYY і XXY.[4][5][1]

Зноскі

  1. а б "В защиту интерсексуальных людей", n-europe.eu
  2. "Справачны матэрыял интэрсэкс". Арганізацыя Аб'яднаных Нацый
  3. Часто задаваемые вопросы Мы реальны: становление и развитие движения интерсекс прав человека. Astraea: Lesbian Foundation 
  4. "Непатологизирующая интерсекс* терминология" http://www.transcoalition.info/
  5. "Люди третьего пола", http://www.svoboda.org/