Віленскае ваяводства (1926—1939): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: аўтаматызаваная замена тэксту (-<nowiki/> +)
Радок 55: Радок 55:


== Апісанне ==
== Апісанне ==
Большасць тэрыторыі ваяводства складала [[Сярэдняя Літва]], якая была [[інкарпарацыя|інкарпараваная]] [[Польшча|Польшчай]] ў [[1922]] годзе. З [[6 красавіка]] [[1922]] года да [[22 снежня]] [[1925]] года тэрыторыя ваяводства называлася ''Віленская Зямля''.
Большасць тэрыторыі ваяводства складала [[Сярэдняя Літва]], якая была [[інкарпарацыя|інкарпараваная]] [[Польшча|Польшчай]] у [[1922]] годзе. З [[6 красавіка]] [[1922]] года да [[22 снежня]] [[1925]] года тэрыторыя ваяводства называлася ''Віленская Зямля''.


Плошча ваяводства складала 29 011 [[квадратны кіламетр|квадратных кіламетраў]], а колькасць насельніцтва паводле [[перапіс насельніцтва|перапісу насельніцтва]] [[1931]] года — 1 276 000 чалавек. Большасць насельніцтва складалі [[палякі]] (59,5%) і [[беларусы]] (22,7%). Таксама былі [[літоўцы]] (5,2%), [[рускія]] (3,4%) і іншыя (0,3%) уключна з [[караімы|караімамі]]. У гарадах (за выняткам [[Вільня|Вільні]]) значную колькасць насельніцтва складалі [[яўрэі]] (8.5% ад усяго насельніцтва).<ref>Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 года. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.</ref> 61,2% - [[каталіцтва|рыма-каталікі]], 26,9% — [[праваслаўе|праваслаўныя]], 9,4% — [[іўдаізм|іўдзеі]], 2,4% - іншыя веравызнанні.
Плошча ваяводства складала 29 011 [[квадратны кіламетр|квадратных кіламетраў]], а колькасць насельніцтва паводле [[перапіс насельніцтва|перапісу насельніцтва]] [[1931]] года — 1 276 000 чалавек. Большасць насельніцтва складалі [[палякі]] (59,5%) і [[беларусы]] (22,7%). Таксама былі [[літоўцы]] (5,2%), [[рускія]] (3,4%) і іншыя (0,3%) уключна з [[караімы|караімамі]]. У гарадах (за выняткам [[Вільня|Вільні]]) значную колькасць насельніцтва складалі [[яўрэі]] (8.5% ад усяго насельніцтва).<ref>Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 года. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.</ref> 61,2% [[каталіцтва|рыма-каталікі]], 26,9% — [[праваслаўе|праваслаўныя]], 9,4% — [[іўдаізм|іўдзеі]], 2,4% іншыя веравызнанні.


== Месцазнаходжанне ==
== Месцазнаходжанне ==

Версія ад 09:31, 23 красавіка 2017

Віленскае ваяводства
Герб
Герб
Краіна Польская Рэспубліка
Статус ваяводства
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Вільня
Дата ўтварэння 20 студзеня 1926 года
Дата скасавання 1939
Ваявода апошні — Артур Марушэўскі
Насельніцтва (1931) 1 276 000
Шчыльнасць 44 чал./км²
Нацыянальны склад палякі — 59,7%
беларусы — 22,7%
яўрэі — 8,5%
літоўцы — 5,2%
рускія — 3,4%
іншыя — 0,3%.
Плошча 29 011 км²
(4-е месца)
Віленскае ваяводства на карце
Код аўтам. нумароў WN
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віленскае ваяводства (польск.: województwo wileńskie, літ.: Vilniaus vaivadija) — ваяводства ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 года да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Літве і Беларускай ССР у верасні 1939 года. Было ўтворанае ў 1923 годзе. Сталіца ваяводства знаходзілася ў Вільні.

Апісанне

Большасць тэрыторыі ваяводства складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная Польшчай у 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 года да 22 снежня 1925 года тэрыторыя ваяводства называлася Віленская Зямля.

Плошча ваяводства складала 29 011 квадратных кіламетраў, а колькасць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва 1931 года — 1 276 000 чалавек. Большасць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі літоўцы (5,2%), рускія (3,4%) і іншыя (0,3%) уключна з караімамі. У гарадах (за выняткам Вільні) значную колькасць насельніцтва складалі яўрэі (8.5% ад усяго насельніцтва).[1] 61,2% — рыма-каталікі, 26,9% — праваслаўныя, 9,4% — іўдзеі, 2,4% — іншыя веравызнанні.

Месцазнаходжанне

Ваяводства размяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Літвой на захадзе, Латвіяй на поўначы Навагрудскім ваяводствам на поўдні і Беластоцкім ваяводствам на паўднёвым захадзе. Мясцовасць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводства ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусіі найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны перыяд). На 1 студзеня 1937 года лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводства.

Гарады і адміністрацыйны падзел

Вільня з'яўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысяч месцічаў). Віленскае ваяводства налічвала 14 гарадоў.

У 1922—1939 гадах Віленскае ваяводства падзялялася на 9 паветаў:

Сталіцы паветаў па звестках на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладзечна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Свянцяны — 6000 жыхароў, Вілейка — 3417 жыхароў.

Падзел 1939 года

У 1939 годзе выяводства было падзелена паміж СССР і Літоўскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падполле.[2]

Літаратура

Зноскі

  1. Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 года. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.
  2. Заява рэгіянальнага ўрада ў Вільні (польск.)