Сяргей Мікалаевіч Скрабец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74: Радок 74:
15 мая 2005 г. Сяргей Скрабец быў арыштаваны і абвінавачаны у трох парушэннях заканадаўства — выманьванні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах. Пакуль ішло следства два разы аб'яўляў галадоўку. Першы раз галадаў амаль 40 дзён.<ref>http://naviny.by/rubrics/society/2005/09/14/ic_news_116_239911 Сяргей Скрабец зноў пачаў галадоўку</ref>
15 мая 2005 г. Сяргей Скрабец быў арыштаваны і абвінавачаны у трох парушэннях заканадаўства — выманьванні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах. Пакуль ішло следства два разы аб'яўляў галадоўку. Першы раз галадаў амаль 40 дзён.<ref>http://naviny.by/rubrics/society/2005/09/14/ic_news_116_239911 Сяргей Скрабец зноў пачаў галадоўку</ref>


У лютым 2006 г. асуджаны да двух з паловай гадоў папраўчай калоніі. Адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба-3» г. [[Віцебск|Віцебска]], дзе разам з [[Аляксандр Казулін|Аляксандрам Казуліным]] трымаў галадоўку.
У лютым 2006 г. асуджаны да двух з паловай гадоў папраўчай калоніі. Адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба-3» г. [[Віцебск|Віцебска]], дзе разам з [[Аляксандр Казулін|Аляксандрам Казуліным]] трымаў галадоўку.<ref>http://naviny.by/rubrics/politic/2006/11/09/ic_news_112_261780 Начальник колонии "Витьба-3": Козулина регулярно осматривает врач</ref>


Рашэннем пракуратуры тэрмін зняволення Сяргея Скрабца быў скарочаны на адзін год. Вызвалены 15 лістапада 2006 году.<ref>http://spring96.org/be/news/5320 Палітвязень Сяргей Скрабец выйдзе на волю празь некалькі тыдняў</ref>
Рашэннем пракуратуры тэрмін зняволення Сяргея Скрабца быў скарочаны на адзін год. Вызвалены 15 лістапада 2006 году.<ref>http://spring96.org/be/news/5320 Палітвязень Сяргей Скрабец выйдзе на волю празь некалькі тыдняў</ref>

Версія ад 19:14, 29 красавіка 2017

Сяргей Мікалаевіч Скрабец
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га склікання
2000 г — 2004 г

Нараджэнне 25 кастрычніка 1963(1963-10-25) (60 гадоў)
г. Ліда, Гродзенская вобл., Беларусь
Партыя
Адукацыя Беларускі палітэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны універсітэт
Прафесія інжынер-металург, юрыст
Дзейнасць адвакат, палітык

Сяргей Мікалаевіч Скрабец (нар. 25.10 1963, Ліда, Гродзенская вобл., Беларусь) - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання, кіраўнік апазіцыйнай дэпутацкай групы «Рэспубліка», сакратар БСДП Грамада, старшыня камісіі па пенітэнцыярнай сістэме Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001 і 2006 гг., палітвязень Беларусі.

Біяграфія

Сяргей Скрабец нарадзіўся 25 кастрычніка 1963 г. у г. Ліда Гродзенскай вобласці. Мае дзве вышэйшыя адукацыі. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці - інжынер-металург і Беларускі дзяржаўны універсітэт - юрыст.

1985-1990 г. - інжынер-тэхнолаг, майстар участка друкаваных плат. Навукова-даследчы інстытут сродкаў аўтаматызацыі НВА «Агат», г. Мінск.

1990-1991 г. - камерцыйны дырэктар мінскага навукова-тэхнічнага цэнтра «Мінск-Партнёр».

1991-1992 г. - загадчык сектара камерцыі і маркетынгу ў рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў ЦК ЛКСМБ, загадчык аддзела камерцыі і маркетынгу Службы занятасці моладзі і студэнтаў.

1993-1997 г. - сумеснае прадпрыемства «Тэйкоф». Камерцыйны дырэктар.

1997-2000 г. - закрытае акцыянернае таварыства Гандлёвы дом «Бел-Бабаеўскае» (прадстаўнік расійскага кандытарскага канцэрна ў Беларусі, г. Мінск). Генеральны дырэктар.

2000-2004 г. - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы. З траўня 2003 году кіраўнік дэпутацкай групы «Рэспубліка» Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Разведзены. Мае сына і дачку.[1]

Палітычная дзейнасць

Прымаў удзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе.

Летам 2004 года трое дэпутатаў з групы «Рэспубліка» (Сяргей Скрабец, Уладзімір Парфяновіч і генерал Валерый Фралоў), правялі шматтыднёвую галадоўку супраць адмовы кіраўніцтва Палаты Прадстаўнікоў вынесці на разгляд у Авальную залю падрыхтаваныя імі папраўкі ў выбарчае заканадаўства, накіраваныя на яго дэмакратызацыю.

15 мая 2005 г. Сяргей Скрабец быў арыштаваны і абвінавачаны у трох парушэннях заканадаўства — выманьванні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах. Пакуль ішло следства два разы аб'яўляў галадоўку. Першы раз галадаў амаль 40 дзён.[2]

У лютым 2006 г. асуджаны да двух з паловай гадоў папраўчай калоніі. Адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба-3» г. Віцебска, дзе разам з Аляксандрам Казуліным трымаў галадоўку.[3]

Рашэннем пракуратуры тэрмін зняволення Сяргея Скрабца быў скарочаны на адзін год. Вызвалены 15 лістапада 2006 году.[4]

У снежні 2005 года ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Сяргея Скрабца. Яе ўзначаліў родны брат палітыка Аляксандр Скрабец. Сам Сяргей Скрабец у гэты час знаходзіўся ў СІЗА № 1 г. Мінска.[5] У канцы студзеня 2006 года здымае сваю кандыдатуру на карысць іншага прэтэндэнта - экс-рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандра Казуліна.

У лютым 2007 года абвясціў аб намеры стварыць новы моладзевы дэмакратычны рух, правесці ўстаноўчую канферэнцыю новага апазіцыйнага моладзевага руху імя Кастуся Каліноўскага.

15 красавіка 2007 г. на шостым з'ездзе Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада быў абраны ў Цэнтральную Раду і Выканаўчы камітэт партыі.

У жніўні 2007 года ўзначаліў Мінскую гарадскую арганізацыю Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада.

З сакавіка 2009 года з'яўляецца Старшынёй Цэнтральнага аргкамітэта БСДП Грамада.

У ліпені 2008 года быў абраны першым намеснікам старшыні БСДП Грамада.

З сакавіка 2010 гады па 28 лютага 2016 года з'яўляўся Генеральным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада.

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня ў 2012 г.[6] Але пагрозы з боку КДБ вымусілі Сяргея Скрабца выйсці з выбарчай кампаніі.[7]

Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня ў 2016 г. ў г.Ліда, у выбарчай акрузе № 55.[8]

Зноскі

  1. http://www.nv-online.info/by/394/printed/65429/%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9-%D0%A1%D0%9A%D0%A0%D0%95%D0%91%D0%95%D0%A6-%C2%AB%D0%A3-%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8F-%D0%B2%D1%81%D0%B5-%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%81%D0%BD%D0%BE!%C2%BB.htm
  2. http://naviny.by/rubrics/society/2005/09/14/ic_news_116_239911 Сяргей Скрабец зноў пачаў галадоўку
  3. http://naviny.by/rubrics/politic/2006/11/09/ic_news_112_261780 Начальник колонии "Витьба-3": Козулина регулярно осматривает врач
  4. http://spring96.org/be/news/5320 Палітвязень Сяргей Скрабец выйдзе на волю празь некалькі тыдняў
  5. https://www.svaboda.org/a/803731.html Сяргей Скрабец з-за кратаў падаў сьпіс ініцыятыўнай групы
  6. http://www.svaboda.org/a/24648070.html Навасяд хоча сабраць у сваю ініцыятыўную групу 500 чальцоў
  7. http://statkevich.org/news.php?readmore=543 Сяргей Скрабец зняўся з выбараў з-за пагроз КДБ
  8. http://www.svaboda.org/a/skrabiec-uladkavausia-na-pracu-i-zbirajecca-u-deputaty/27795403.html Скрабец нарэшце ўладкаваўся на працу і зьбіраецца ў дэпутаты

Спасылкі

Літаратура

  • Palitviazni.info — 2013. — С.246