Курыгальзу II: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{ізаляваны артыкул}}
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
Радок 6: Радок 6:


Курыгальзу II кіраваў 25 гадоў. З часоў яго кіравання захавалася прыкладна 150 гаспадарчых тэкстаў і некалькі вотыўных (пасвячальных) тэкстаў.
Курыгальзу II кіраваў 25 гадоў. З часоў яго кіравання захавалася прыкладна 150 гаспадарчых тэкстаў і некалькі вотыўных (пасвячальных) тэкстаў.

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 23:10, 10 мая 2017

Курыгальзу II Малодшы (iluKu-ri-Gal-zu) — касіцкі цар Вавілоніі, кіраваў прыблізна ў 1346 — 1324 гадах да н.э. Сын Бурна-Бурыяша II. Ён прыняў тытул «цар мностваў» (Šar kissati).

Узышоў на прастол пры садзейнічанні асірыйскага цара Ашур-убаліта I. Пазней, ужо пасля смерці Ашур-убаліта Курыгальзу, прынамсі два разы ўрываўся на тэрыторыю Асірыі. Першая бітва адбылася ля Кілізі (размешчаны па дарозе з Ніневіі ў Арбелы); другая — пры Сугагі (Sugagi), на Тыгры, відаць, недалёка ад Ашура. У апошняй бітве, паводле Сінхроннага царскага спісу, Курыгальзу пацярпеў разгромнае паражэнне і быў вымушаны саступіць кантроль над мітанійска-вавілонскім гандлем асірыйскаму цару Эліль-нірары. Пасля чаго з Асірыяй быў усталяваны трывалы мір. У архівах Ніпура захаваўся ліст Эліль-нірары да вавілонскага цара, які сведчыць пра мірны перыяд у іх узаемаадносінах.

Мірныя адносіны з Асірыяй дазволіла Курыгальзу правесці ўдалую вайну з Эламам, цар якога Хурбатыла (Ḫurpatila) здзейсніў набег на паўднёва-ўсходнюю частку вавілонскага Прымор'я. Пераследваючы эламітаў Курыгальзу захапіў Сузы, Мархашы (Marḫaši, Варахсэ) і ўласна Элам (Адамдун) і пратрымаўся там дастаткова доўга, каб пакінуць некалькі статуй і надпісаў. Статуя з Сузаў мае надпіс: «Курыгальзу „цар мностваў“, Сузы і Элам пабіты, Мархашы знішчана». Пра перамогу над Эламам паведамляе і надпіс прысвячэння з храма Энліля ў Ніпуры. Эламскі цар Кутыр-Нахунтэ III калісьці захапіў дыск з агату, які быў прысвечаны Dungi, і даставіў яго ў Сузы, дзе ён быў захоплены Курыгальзу і затым прысвечаны ў Ніпуры Энлілю.

Курыгальзу II кіраваў 25 гадоў. З часоў яго кіравання захавалася прыкладна 150 гаспадарчых тэкстаў і некалькі вотыўных (пасвячальных) тэкстаў.

Зноскі

Літаратура

  • История Древнего Востока. Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Часть 1. Месопотамия / Под редакцией И. М. Дьяконова. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1983. — 534 с. — 25 050 экз.
  • Древний Восток и античность. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 1.
  • Хроніка Р
  • З Сінхранічнай гісторыі
III Вавілонская (Касіцкая) дынастыя
Папярэднік:
Назі-Бугаш
 цар Вавілона 
каля 1346 — 1324 да н. э.
Пераемнік:
Назі-Маруташ