Лукіян з Самасаты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Творы: clean up з дапамогай AWB
Радок 8: Радок 8:
* Избранные атеистические произведения / Редактор и вступительная статья А.П.Каждана. – М., 1955.
* Избранные атеистические произведения / Редактор и вступительная статья А.П.Каждана. – М., 1955.
* Собрание сочинений / Под редакцией и комментарии Б.Л.Богаевского). – М. – Л., 1935.
* Собрание сочинений / Под редакцией и комментарии Б.Л.Богаевского). – М. – Л., 1935.

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 00:01, 11 мая 2017

Лукіян з Самасаты

Лукіян з Самасаты (грэч. Λουκιανὸς Σαμοσατεύς, лац.: Lucian) (каля 125, г. Самсат, Турцыя – 180-я г.) – старажытнагрэчаскі пісьменнік-сатырык. Быў вандоўным рытарам прыкладна да 150 г. да н.э., доўга жыў у Афінах, займаючыся літаратурнай працай, у старасці заняў высокі пост на імператарскай службе ў Егіпце. Захаваліся 84 яго творы (аўтарства некаторых спрэчнае), што адлюстроўваюць крызіс ідэалогіі антычнага грамадства. Развіваючы традыцыі антычнай камедыі і меніпавай сатыры, стварыў жанр сатырычнага дыялогу. Пісаў пародыі на сафістычную дэкламацыю («Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства»), высмейваў алімпійскіх багоў («Размова багоў», «Праметэй, ці Каўказ»), паказваў мізэрнасць жыццёвых даброт, марнасць усяго на свеце («Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Меніп»), рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасці («Нігрын»), крытыкаваў ранняе хрысціянства, развенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэнні («Аляксандр, ці Лжэпрарок», «Пра смерць Перэгрына», «Аматар хлусні, ці Нявер»). Аўтар сатыр на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Яго творчасць паўплывала на асветніцкую літаратуру Еўропы.

Творы

  • Opera. Ex recogn. Caroli Jacobitz. Vol. 1 – 3. – Leipzig, 1907 – 1913.
  • Избранная проза. – М., 1991.
  • Избранное. – М., 1962.
  • Избранные атеистические произведения / Редактор и вступительная статья А.П.Каждана. – М., 1955.
  • Собрание сочинений / Под редакцией и комментарии Б.Л.Богаевского). – М. – Л., 1935.

Зноскі

Літаратура

  • Peretti, A. Luciano. Un intellettuale Greco contro Roma. – Firenze, 1946.
  • История древнегреческой литературы. Том 3. – М., 1960.