Ян Пятроўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др з імем — з прозвішчам
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Радок 10: Радок 10:


Пераклаў на беларускую мову і выдаў 7 тамоў выбраных твораў старажытнагрэчаскага філосафа [[Платон]]а. Падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік». Таксама аўтар беларускіх перакладаў [[Марк Аўрэлій|Марка Аўрэлія]], [[Карл Вільгельм фон Гумбальт|Карла Вільгельма фон Гумбальта]]. Аўтар «Мемуараў» (т. 1-3, Гейнсвіл, 1983—1997).
Пераклаў на беларускую мову і выдаў 7 тамоў выбраных твораў старажытнагрэчаскага філосафа [[Платон]]а. Падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік». Таксама аўтар беларускіх перакладаў [[Марк Аўрэлій|Марка Аўрэлія]], [[Карл Вільгельм фон Гумбальт|Карла Вільгельма фон Гумбальта]]. Аўтар «Мемуараў» (т. 1-3, Гейнсвіл, 1983—1997).

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 19:15, 11 мая 2017

Ян ПЯТРОЎСКІ (27 студзеня 1905, Слуцк, Мінская губерня — 2002) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, публіцыст, выдавец, рэдактар, пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў беларускай мяшчанскай сям'і Дзям'яна і Юстыны Пятроўскіх. У 1919 разам з маці і сёстрамі са Слуцка выехаў у Вільню, дзе і застаўся. З 1920-х звязаны з беларускім культурна-грамадскім рухам Заходняй Беларусі. Падтрымліваў кантакты з вучнёўскай моладдзю Віленскай беларускай гімназіі. Прыхільнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Быў знаёмы з многімі дзеячамі заходнебеларускай культуры. У 1927—1928 гг. хацеў выехаць у БССР, аднак перадумаў. Служыў у Войску Польскім, дзе пазнаёміўся з сябрамі метадысцкай царквы. У канцы 1920-х стаў сябрам пратэстанцкага брацтва. Вучыўся ў біблейскай школе метадыстаў у Кларысава. З 1932 жыў і быў прапаведнікам у Дзярэчыне. У 1935 ініцыяваў выданне, а затым быў выдаўцом і рэдактарам беларускамоўнага пратэстанцкага грамадска-рэлігійнага і літаратурнага часопіса «Сьветач Хрыстусовае навукі». Аўтар брашуры «Нядзельная школа, яе сутнасць і гісторыя» (1937).

Падчас ІІ сусветнай вайны Ян Пятроўскі кіраваў групай беларускіх перакладчыкаў, якая дзейнічала ў Берліне пры выдавецтве Міністэрства прапаганды Трэцяга Рэйха. Апрацаваў у 1942 годзе з А. Калошам і В. Камароўскім «Нямецка-беларускі слоўнік» (27 тыс. слоў), які аднак не быў выдадзены.

У канцы 2-й сусветнай вайны выехаў у Аўстрыю. З 1953 г. жыве ў ЗША. У эміграцыі ўзнавіў выданне евангельска-баптысцкага часопіса «Сьветач Хрыстовае навукі». У 1976 годзе разам з жонкай Аліцыяй ў г. Гейнсвіл (штат Фларыда) заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд з мэтай дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы. Адзін з пачынальнікаў беларускага евангельска-баптысцкага руху ў ЗША.

Пераклаў на беларускую мову і выдаў 7 тамоў выбраных твораў старажытнагрэчаскага філосафа Платона. Падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік». Таксама аўтар беларускіх перакладаў Марка Аўрэлія, Карла Вільгельма фон Гумбальта. Аўтар «Мемуараў» (т. 1-3, Гейнсвіл, 1983—1997).

Зноскі

Літаратура

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
    • LCVA, ф. 51, воп. 7, спр. 746;
    • Кіпель В.;
    • Пятроўскі Я.;
    • Веснік БДУ. 1997. № 1.
  • Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч. — Мінск, 2002.
  • Чыгрын С. Любіў Беларусь і філасофію // Ніва № 1 (2538), 2 студзеня 2005 г.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.