Міхась Стрыгалёў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up, replaced: вайсков → ваенн, Сябра → Член , ваеннай часці → вайсковай часці using AWB
др →‎Творчасць: clean up з дапамогай AWB
Радок 8: Радок 8:


Перакладае на беларускую з комі-пермяцкай і рускай моў.
Перакладае на беларускую з комі-пермяцкай і рускай моў.

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 20:58, 11 мая 2017

Міхась Стрыгалёў (Міхаіл Лаўрэнцьевіч Стрыгалёў, 25 мая 1938, вёска Недайка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Недайскай сярэдняй школы (1955) год працаваў у мясцовым калгасе імя Ф.Энгельса, скончыў энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1961). Быў старшым інжынерам-электрамеханікам вайсковай часці (Уральская ваенная акруга, 1961-1965), інжынерам трэста «Уралмантажаўтаматыка», старшым інжынерам лабараторыі трэста «Пермгаррамбуд» у Пярмі (1965-1969). Скончыў завочна Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1969). Працаваў літкансультантам Пермскай абласной пісьменніцкай арганізацыі СП РСФСР (1970-1971), загадчыкам фальклорна-выдавецкага аддзела пермскага Дома народнай творчасці (1971-1972), рэдактарам шматтыражнай газеты трэста «Будтэрмаізаляцыя» «За коммунистический труд». З 1978 г. жыве ў Барысаве. У 1980-1982 гг. - сцэнарыст кінастудыі «Беларусьфільм». З 1980 г. кіруе літаратурным аб'яднаннем «Бярэзіна» пры барысаўскай аб'яднанай газеце «Камуністычная праца». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1988 г.

Творчасць

У друку выступіў упершыню ў 1956 г. (шматтыражная газета Беларускага політэхнічнага інстытута «Советский инженер»). Спачатку пісаў на рускай мове, з 1961 г. - і на беларускай. У Пермі выйшлі зборнікі паэзіі «Хмель» (1966), «Цвет времени» (1971), кніга перакладаў «Четыре ветра: Поэзия народов Прикамья» (1970), у Мінску - кнігі паэзіі «Белая Русь» (1967), «Ростань» (1974), «Чырвоныя казармы» (1978), «Кола фартуны» (1981), «Дзевяты кардон» (вершы і паэма, 1990).

Перакладае на беларускую з комі-пермяцкай і рускай моў.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).