Алесь Сучок: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Бібліяграфія: clean up з дапамогай AWB
Радок 6: Радок 6:
== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==
* Алесь Сучок, «Захацелася шчасця», паэтычны зборнік, 2012
* Алесь Сучок, «Захацелася шчасця», паэтычны зборнік, 2012

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 21:07, 11 мая 2017

Алесь Сучок (сапраўднае Пётр Навумавіч Дабрыян; іншы псеўданім Вл. Вашык; 7(20).10.1916, в. Ахматава, Алатырскі павет, Сімбірская губерня, цяпер Алатырскі раён, Чувашыя — 27 жніўня 1993, станцыя Азярніца, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія

З сям'і бежанцаў 1-й сусветнай вайны, якія паходзілі з Слонімскага павета. У 1922 годзе вярнуўся на радзіму бацькоў. У 1932 годзе скончыўшы пяць класаў у польскай школе ў вёсцы Мяльканавічы, працаваў на гаспадарцы. 16.1.1934 года за арганізацыю дэманстрацыі мяльканавіцкіх вучняў, якія патрабавалі праводзіць заняткі на беларускай мове, арыштаваны. Уцёк з-пад арышту. Затым сакратар Азярніцкага падпольнага райкама камсамола Заходняй Беларусі. Зноў арыштаваны 30.7.1934 года і ў верасні 1935 года асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Беластоцкую турму. Пазней Алесь Сучок сведчыў, што пісаць пачаў «яшчэ будучы ў Слонімскай турме. Паперы і алоўка мець у камеры не дазвалялася, але ўхітрыўся пісаць… алюмініевай лыжкай на сцяне». Вызвалены па амністыі ў 1937 годзе. У 1938 годзе ў часопісе «Шлях моладзі» з'явіўся першы верш Алеся Сучка — «Я бачыў». Зноў арыштаваны 27.4.1939 года і без суда адпраўлены ў лагер Картуз-Бяроза. Вызвалены ў верасні 1939 года. Працаваў у Слонімскай раённай газеце «Вольная праца». У час 2-й сусветнай вайны сакратар падпольнага антынацысцкага камітэта, супрацоўнік падпольнай газеты «Вольная праца». З верасня 1944 2-гі сакратар Слонімскага РК ЛКСМБ. З кастр. 1944 да 1946 служыў у Савецкай арміі. У 1948—50 загадчык Азярніцкага сельскага Дома культуры. У 1950—53 старшыня Азярніцкага сельсавета, у 1953—55 інструктар Слонімскага РК КПБ. Затым працаваў у калгасе, на чыгуначнай станцыі. З 1959 зноў пачаў выступаць з вершамі (газ. «Гродзенская праўда», час. «Сельская гаспадарка Беларусі»). З 1978 пенсіянер. Пахаваны ў вёсцы Азярніца.

Бібліяграфія

  • Алесь Сучок, «Захацелася шчасця», паэтычны зборнік, 2012

Зноскі

Літаратура

  • Сучок Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 451—452. — 480 с ISBN 5-85700-168-4