Змены

Jump to navigation Jump to search
4 164 байты дададзена ,  2 гады таму
 
Вегетатыўныя органы выконваюць функцыі жыўлення і росту. Да іх належаць корань і [[сцябло]] з лістамі і пупышкамі ([[парастак]]).
 
[[Корань расліны]] выконвае апорную, запасальную функцыі, усмоктвае і праводзіць ваду з растворанымі ў ёй рэчывамі, утварае і выдзяляе ў навакольнае асяроддзе шэраг рэчываў. Адрозніваюць галоўны, бакавыя і прыдаткавыя карані. Усе карані здольны галінавацца. Пры гэтым утвараецца каранёвая сістэма. У залежнасці ад тыпу каранёў і іх развіцця ўтвараецца стрыжнёвая або валасніковістая каранёвыя сістэмы.
 
Тэмпература, вада, паветра, [[глеба]] — гэта асноўныя фактары, якія ўплываюць на рост і развіццё каранёў. Рост каранёў адбываецца пры пэўнай тэмпературы. Нізкія тэмпературы зніжаюць і нават поўнасцю спыняюць рост каранёў. Паветра неабходна для дыхання каранёў. Вада растварае мінеральныя рэчывы, якія ўсмоктваюцца каранямі і ідуць на забеспячэнне працэсаў жыццядзейнасці раслін. Глеба — асноўная крыніца мінеральнага жыўлення раслін.
 
Парастак — гэта сцябло, на якім размяшчаюцца [[ліст]]ы і пупышкі. На парастку выдзяляюць вузлы, міжвузеллі, пазухі ліста, пупышкі. Парастак развіваецца з пупышкі. Пупышка мае зачаткавае сцябло з конусам нарастання, зачаткавыя лісты, зачаткавае суквецце (кветку), пупышкавыя лускавінкі. У залежнасці ад будовы адрозніваюць вегетатыўныя і кветкавыя пупышкі. Паводле размяшчэння на парастку пупышкі бываюць верхавінкавыя, бакавыя (пазушныя) і прыдаткавыя. За кошт верхавінкавай пупышкі адбываецца рост сцябла ў даўжыню, бакавыя і прыдаткавыя пупышкі забяспечваюць галінаванне парастка. У залежнасці ад працягласці перыяду спакою пупышкі бываюць спячымі і спачываючымі.
 
Сцябло — гэта восевая частка парастка. Яно выконвае апорную функцыю, забяспечвае перамяшчэнне вады з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі, а таксама прадуктаў фотасінтэзу. Паводле размяшчэння ў прасторы сцёблы бываюць прамастаячымі, павойнымі, лазячымі, сцелістымі і паўзучымі. Для сцябла характэрны верхавінкавы або ўставачны рост, за кошт чаго ён расце ў даўжыню. Сцёблы могуць галінавацца за кошт развіцця бакавых і прыдаткавых пупышак. Галінаванне садзейнічае разрастанню кроны расліны ў шырыню.
 
Ліст — вегетатыўны орган, які выконвае функцыі фотасінтэзу, выпарэння вады і газаабмену. Ён складаецца з ліставой пласцінкі, асновы, чаранка і прылісткаў. Лісты бываюць чаранковымі, сядзячымі, похвеннымі, маюць розныя памеры, форму і ступень раздзялення.
 
== Класіфікацыя ==

Навігацыя