Розніца паміж версіямі "Дзераза булавападобная"

Jump to navigation Jump to search
др
У жыццёвым цыкле дзеразы спарафіт (бясполае пакаленне) пераважае над гаметафітам. Спарафіт — гэта зялёная расліна дзеразы. На ёй утвараюцца спараносныя каласкі. Яны складаюцца з выцягнутай восі, на якой размешчаны спецыяльныя спараносныя лісцікі. На іх верхнім баку развіваюцца спарангіі. Унутры спарангіяў утвараецца вялікая колькасць аднолькавых [[споры|спор]]. Пры выспяванні споры высыпаюцца са спарангія і трапляюць у глебу. У глебе споры прарастаюць. З іх фарміруюцца гаметафіты — палавое пакаленне дзеразы. Гаметафіт у дзеразы называецца зарасткам. Ён не мае колеру, пазбаўлены хларафілу. Для нармальнага развіцця зарастка неабходна, каб у яго ўкараніліся гіфы грыба і сфарміраваўся [[сімбіёз]]. Толькі пасля гэтага гаметафіт будзе нармальна развівацца далей.
 
Зарасткі існуюць незалежна ад спарафіта. Развіваюцца яны павольна. Праз 6—15 гадоў пасля прарастання споры на зарастку ўтвараюцца антэрыдыі і архегоніі. Яны маюць такую ж будову, як і імхі. У антэрыдыях утвараецца вялікая колькасць [[сперматазоід]]аў, а ў архегоніях — па адной [[яйцаклетка|яйцаклетцы]]. Для таго каб сперматазоіды змаглі даплысці да яйцаклеткі і апладніць яе, неабходна наяўнасць [[вада|вады]]. Пасля апладнення развіваецца [[зігота]]. З зіготы ўтвараецца новая расліна спарафіта. Спачатку яна выкарыстоўвае тыя пажыўныя рэчывы, якія былі назапашаны ў зарастку. Але пасля таго як у маладой расліны сфарміруюцца зялёныя лісты і карані, яна пераходзіць да самастойнага існавання. Так завяршаецца жыццёвы цыкл дзеразы булавападобнай.
 
== Разнавіднасці ==

Навігацыя