Анатоль Пятровіч Грыцкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
|Шырыня =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Подпіс =
|Дата нараджэння = 31.1.1929
|Месца нараджэння = [[Менск]], [[БССР]]
|Месца нараджэння = [[Менск]], [[БССР]]
|Дата смерці = 20.1.2015
|Месца смерці =
|Месца смерці =
|Грамадзянства =
|Грамадзянства =

Версія ад 18:41, 16 мая 2017

Анатоль Грыцкевіч
Анатоль Пятровіч Грыцкевіч
Дата нараджэння 31 студзеня 1929(1929-01-31)
Месца нараджэння Менск, БССР
Дата смерці 20 студзеня 2015(2015-01-20) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1987)
Альма-матар БДУ
Член у

Анато́ль Пятро́віч Грыцке́віч (31 студзеня 1929, Менск20 студзеня 2015) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1987). Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1999). Даследчык гісторыі Беларусі перыяду феадалізму.

Біяграфія

У 1950 г. cкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1955 г. — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1958 г. —Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў лекарам[1]. З 1959 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1975 г. — загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 г. — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры). Адначасова ў 19962000 гг. дырэктар НДІ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у Мінску).

У 2001—05 г. быў прэзідэнтам МГА Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», пасля ганаровым старшынём «Бацькаўшчыны».

Памёр 20 студзеня 2015 г.[2]

Працы

У манаграфіях «Частновладельческие города Белоруссии в ХVI—ХVIII вв.» (1975), «Социальная борьба горожан Белоруссии в ХVI—ХVIII вв.» (1979) вызначыў колькасць прыватнаўласніцкіх гарадоў, іх тыпы, узровень эканамічнага развіцця, сістэму кіравання, іх ролю як ваеннай апоры, грунтоўна прааналізваў Магдэбургскае права[3].

Аўтар публікацый па гісторыі шляхецкага стану, генеалогіі шляхты і выбранцаў.

У 2013 г. выйшла яго кніга «Выбранае» ў «Кнігазборы», а ўвосень 2014 г. «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай[2].

Публікацыі

  • «Древний город на Случи». — Мн.: Полымя, 1985. 158 ст.
  • Вакол «Слуцкага паўстання» (Барацьба з контррэвалюцыяй у Беларусі ў апошні перыяд грамадзянскай вайны). — Мн., 1987. — 64 с.
  • Якой быць беларускай гістарычнай навуцы // Полымя. — 1992. — № 5. — С. 202—228.
  • Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. // Спадчына, 1992. — № 6.
  • Шляхта Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 году // Годнасьць. — 1993. — № 1. — С. 16—27.
  • Грыцкевіч А. Слуцкае паўстанне 1920 г. — збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі // Спадчына. — 1993. — № 2. — С. 2-1.
  • Як выйсці з крызісу // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 4. — С. 117—119.
  • Погляды Усевалада Ігнатоўскага на гісторыю Беларусі феадальнага перыяду // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 64—70.
  • Актуальныя праблемы беларускай гістарычнай навукі і адукацыі // Наш Радавод. — Кн. 6. — Ч.1. — Гродна, 1994. — С. 7—21.
  • Сённяшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі // Белорусский сб. — Вып. 1. — СПб., 1998. — С. 7—15.
  • Заняпад беларускай мовы ў Беларуска-Літоўскім гаспадарстве ў ХVІІІ стагоддзі // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000.
  • Каранацыя Міндоўга як дзяржаўны акт // Даклад на круглым стале «Каранацыя Міндоўга на караля і ўтварэнне новай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі» / Скарынаўскі Цэнтр, 27 чэрвеня 2003.
  • Дзень беларускай вайсковай славы // Наша слова. — 2003. — 3 верасня.
  • Аршанская бітва 1514 года і яе ўдзельнікі // Наша слова. — 2005. — 31 жніўня.
  • Старонкі нашай мінуўшчыны — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 468 с.
  • Грунвальд напамін, што мы нацыя рыцараў і асілкаў // «Брылёўскі летапіс» — №15, травень 2010. — стар. 2-3.

Зноскі

  1. Грыцкевіч Анантоль Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 165.
  2. а б Памёр гісторык Анатоль Грыцкевіч
  3. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 277.

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.