Адам Ягоравіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (Sweep-Net): фактычна гэта быў шлюб, таму лапкі тут лішнія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
|Шырыня =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Подпіс =
|Дата нараджэння = 20.3.1862 (1.4)
|Месца нараджэння = [[мястэчка]] [[Халопенічы]], цяпер [[Крупскі раён]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]
|Месца нараджэння = [[мястэчка]] [[Халопенічы]], цяпер [[Крупскі раён]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]
|Дата смерці = 16.4.1940
|Месца смерці = г. [[Горад Яраслаўль|Яраслаўль]]
|Месца смерці = г. [[Горад Яраслаўль|Яраслаўль]]
|Грамадзянства =
|Грамадзянства =

Версія ад 18:44, 16 мая 2017

Адам Ягоравіч Багдановіч
Дата нараджэння 20 сакавіка (1 красавіка) 1862
Месца нараджэння мястэчка Халопенічы, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці
Дата смерці 16 красавіка 1940(1940-04-16) (78 гадоў)
Месца смерці г. Яраслаўль
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Анэля Фаміна Асьмак[d]
Жонка Марыя Апанасаўна Багдановіч[d]
Дзеці Максім Адамавіч Багдановіч
Род дзейнасці мемуарыст, этнолаг, фалькларыст, гісторык, мовазнавец
Навуковая сфера этнаграфія, фалькларыстыка, гісторыя
Альма-матар Нясвіжская настаўніцкая семінарыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам (Адольф) Ягоравіч БАГДАНОВІЧ 20 сакавіка (1 красавіка) 1862 (паводле аўтабіяграфіі 25.3 (6.4)), мяст. Халопенічы Бабруйскага павета Мінскай губерні, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці — 16 красавіка 1940, Яраслаўль) — беларускі этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык, мовазнавец[1].

Сям'я

Адам і Марыя Багдановічы з сынамі
Марыя Ягораўна Багдановіч з пляменнікамі: (злева направа) Вадзім, Леў, Максім Багдановічы

Бацькам Адама Багдановіча быў Ягор Лук'янавіч Багдановіч.

У 1888 годзе настаўнік 1-га гарадскога вучылішча Мінска Адам Ягоравіч Багдановіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мякотай (1869—1896). Яны былі матэрыяльна забяспечаны: Адам зарабляў да 1500 рублёў у год пры гатовай кватэры з ацяпленнем і асвятленнем, якая размяшчалася на Траецкай гары на вуліцы Аляксандраўскай у доме Карказовіча, што ў двары, у другім паверсе, у той час у ім змяшчалася 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкія кватэры, пазней гэта быў дом 25 (цяпер тут ўчастак вуліцы М. Багдановіча насупраць сквера каля Тэатра оперы і балета.

6 (18) сакавіка 1890 у сям'і нарадзіўся першынец — Вадзім, а 27 лістапада (9 снежня) 1891 другі сын — Максім.

З 1892 года А. Багдановіч служыў у Гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка. Быў карэспандэнтам вядомага фалькларыста Паўла Шэйна. Некаторы час кіраваў публічнай бібліятэкай.

У Гродне сям'я жыла на ўскраіне горада, на Садовай. Тут 14 (26) лістапада 1894 нарадзіўся трэці сын — Леў, а ў маі 1896 года — дачка Ніна. Неўзабаве пасля родаў дачкі хвароба Марыі Апанасаўны ўзмацнілася і хутка сухоты сталі прычынай яе смерці.

Пасля смерці жонкі Адам Ягоравіч пажыў у Гродна літаральна некалькі тыдняў. У лістападзе 1896 ён быў пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад. Маці дзецям замяніла цётка па бацьку Марыя Ягораўна Багдановіч, але самая малодшая дачка Ніна не дажыла і да году.

А. Багдановіч у Ніжнім Ноўгарадзе
Адам Ягоравіч Багдановіч з Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай

У Ніжнім Ноўгарадзе ў А. Багдановіча завязаліся сяброўскія адносіны з М. Горкім, з якім яны неўзабаве парадніліся, ажаніўшыся на сёстрах — Кацярыне (Горкі) і Аляксандры (Багдановіч) Волжыных.

А. Багдановіч узяў шлюб з Аляксандрай у пачатку 1899 году, у канцы таго ж году яна памёрла ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра, які рос у сям'і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызентырыі ў чатырохгадовым узросце.

Аляксандра Апанасаўна Мякота
Павел, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай Багдановічы

У 1908 годзе сям'я пераязжае ў Яраслаўль.

Трэцяй жонкай (больш дакладна - яны проста сталі жыць разам) Адама Багдановіча стала сястра яго першай жонкі Аляксандра Апанасаўна Мякота. У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павел, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай, Раман.

Памёр у Яраслаўлі ў 1940 годзе

Працоўная дзейнасць

У 1882 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы там арганізаваў гурток самаразвіцця і самаадукацыі, пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. У жніўні 1882 уступіў у «семінарскую» групу нарадавольцаў Мінска. На працягу 3 гадоў вёў прапагандысцкую работу ў вёсках Ігуменшчыны (цяпер Чэрвеньшчына).

У 18851891 загадчык 1-га гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. З 1886 выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы («Минские губернские ведомости», «Минский листок», «Гродненские губернские ведомости», «Виленский календарь», «Нижегородский листок» і інш.). Уваходзіў у кіраўніцтва мінскай арганізацыі «Народная воля»[1]. Пасля рэзкага пагаршэння здароўя адышоў ад рэвалюцыйнай дзейнасці.

У 1892 пераехаў у Гродна, дзе паступіў на службу ў мясцовае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка[1]. Адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. З 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. У 19201931 загадчык навуковай бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага музея. Адначасова выкладаў гісторыю культуры ў мастацкім, музычным і тэатральным тэхнікумах.

У 1932 арыштаваны ДПУ. Правёў у зняволенні 3 тыдні, вызвалены па хадайніцтве Кацярыны Пешкавай. Багдановіч быў сябрам М. Горкага і яго сям'і[1], вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і рускай культуры, напісаў успаміны пра М. Горкага, сына Максіма, Ф. Шаляпіна[1].

Рукапісы А. Багдановіча захоўваюцца ў Інстытуце літаратуры АН БССР[1].

Найбольш важныя творы

  • Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяродзьдзі беларускага краю, 1886
  • Про панщину: Рассказ из белорусской жизни времён крепостного права, 1894
  • Про женщину
  • Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк, 1895
  • Национальный склад белорусского народа
  • Язык земли: Этнологический очерк
  • Страницы из жизни Максима Горького
  • Богданович, А. Е. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича / А. Е. Богданович. — Минск : Наука и техника, 1965. — 29 с.
  • Мои воспоминания

Зноскі

  1. а б в г д е Богданович Адам (Адольф) Егорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964
  • Пширков, Ю. С. А. Е. Богданович / Ю. С. Пширков. — Мінск : Наука и техника, 1966. — 128 с.
  • Шлях паэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн., 1975
  • Зуборев Л. И. Крик буревестника: Ист.-докум. повесть о М. Горьком и Богдановичах. Мн., 1989; БП, т.1
  • Богданович А. Е. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича // Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. — Мн.: Маст. літ., 1975.
  • Шлях паэта / Склад. Н. Б. Ватацы. Мн., 1975

Спасылкі