Хвошч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:
| image file = Equisetum arvense foliage.jpg
| image file = Equisetum arvense foliage.jpg
| image title = Хвошч палявы
| image title = Хвошч палявы
| image descr = [[Хвошч палявы]]: сцябло з мутоўкамі лісцеў
| image descr = [[Хвошч палявы]]
| parent =
| parent =
| rang = Род
| rang = Род

Версія ад 22:44, 21 мая 2017

Хвошч

Хвошч палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equisetum L. (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17148
NCBI  3257
EOL  37260
GRIN  g:17259
IPNI  329490-2
FW  55064

Хвошч (Equisetum) — род споравых раслін сямейства хвашчовых.

Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ўсюды, за выключэннем Аўстраліі і трапічнай Афрыкі; на Беларусі 8 відаў: хвошч балотны, хвошч зімавальны, хвошч лугавы, хвошч лясны, хвошч палявы, або таўкачык, хвошч прырэчны, хвошч вялікі, хвошч стракаты. Трапляюцца на балотах, лугах, у лясах і вадаёмах.

Батанічнае апісанне

Сцябло Equisetum sylvaticum

Шматгадовыя травы з цвёрдымі сцёбламі, насычанымі крэменязёмам, вышынёю звычайна да 1 м, у відаў, што палягаюць, даўжыня дасягае да 9 м. Трапічны паўднёваамерыканскі Equisetum giganteum дасягае 10-12 м даўжыні і з'яўляецца ліянай.

Стробіл Equisetum arvense

Сцёблы членістыя, рабрыстыя, кальчаковыя, пустыя, мяккія (на зіму адміраюць) або цвёрдыя (зімуюць); у некаторых відаў зялёныя, на верхавінцы заканчваюцца стробілам, у іншых — вясной спараносныя, белаватыя ці бураватыя, летам вегетатыўныя, зялёныя.

Лісце дробнае, лускападобнае. Лісты хвашчоў бурыя, карычневыя, пазбаўлены хларафілу, зрослыя ў ніжняй частцы ў трубчастую похву, якая прымацавана да вузла. Функцыю асіміляцыі ў хвашчоў выконваюць зялёныя парасткі. Парасткі размяшчаюцца кальчакамі, прабіваючы похву зрослых лістоў.

На папярочным разрэзе сцябло мае наступную будову. Зверху яно няроўнае, мае ўзвышаныя ўчасткі (рабрынкі), якія чаргуюцца з лагчынкамі. Зверху сцябло пакрыта аднаслойнай эпідэрмай, насычанай крэменязёмам, што надае яму трываласць. Углыб ад эпідэрмы размешчана кара і кальцо дробных ізаляваных праводзячых пучкоў калатэральнага тыпу, закрытых, з карынальнымі (ад лац.: carina — кіль, грэбень) каналамі. У цэнтры сцябла знаходзіцца поласць на месцы разбуранага асяродка. Пад рабрынкамі размешчаны ўчасткі механічнай тканкі, а пад лагчынкамі — асіміляцыйная тканка і валекулярныя (ад лац.: vallicula — даліна, лагчынка) поласці.

У хвашчоў сустракаюцца карані двух тыпаў: карані са станоўчым геатрапізмам (растуць уніз, па накіраванню сілы цяжкасці) і карані агеатрапічныя (не рэгулююцца сілай цяжкасці). Станоўча геатрапічныя карані тоўстыя, дыяметрам 1-5 мм. Яны звычайна адыходзяць па аднаму ад вузлоў карэнішча і дасягаюць даўжыні 0,5-2 м, і такім чынам, усмоктваючая зона каранёў знаходзіцца ў абводненых гарызонтах глебы нават у відаў, якія растуць на сухіх глебах. Агеатрапічныя карані тонкія, воласападобныя, дыяметрам меней 1 мм; яны размяшчаюцца кальчакамі на вузлах карэнішча, а ў даўжыню не перавышаюць 10 см. У каранях хвашчоў ёсць паветраныя поласці і сасуды, членікі якіх маюць простую перфарацыйную пласцінку. Па сасудах вада хутка падымаецца з глыбокіх гарызонтаў глебы да карэнішчаў і надземных парасткаў.

Фотасінтэз адбываецца ў зялёных сцёблах і галінах.

Спарангіі размешчаны на спарангіяфорах, сабраных у верханінкавыя стробілы. Спараносныя стробілы на спараносных парастках у хвашчоў узнікаюць па адным на верхавіне галоўнага парастка. У большасці відаў малады спараносны стробіл зялёны.

Надземныя парасткі ў адных відаў могуць сумяшчаць две функцыі — спараносную і вегетатыўную. Так, напрыклад, у хвашчу балотнага (E. palustre) і прырэчнага, ці тапянога (E. fluviatile), вегетатыўныя і спараносныя парасткі ўзнікаюць адначасова і спачатку марфалагічна не адрозніваюцца адзін ад другога. Толькі ў сярэдзіне лета на некаторых зялёных парастках фарміруюцца стробілы. У іншых відаў назіраецца раздзяленне функцый парасткаў. Так, у хвашчу ляснога (E. sylvaticum) і хвашчу лугавога (E. pratense) вясной адначасова з вегетатыўнымі парасткамі развіваюцца неразгалінаваныя бясколерныя ці ружовыя спараносныя парасткі. Аднак пасля спаранашэння яны зелянеюць, разгаліноўваюцца і не адрозніваюцца ад вегетатыўных парасткаў. У некаторых відаў дымарфізм парасткаў праяўляецца вельмі выразна.

Стробіл хвашчу складаецца са шматлікіх спарангіяфораў, сабраных кальчакамі на яго восі. Спарангіяфоры складаюцца з ножкі і шчыткападобнага шасціграннага дыска. На ніжнім баку дыска, вакол ножкі, размяшчаюцца 5-13 мехападобных спарангіяў. У спарангіях шляхам меёзу ўтвараецца вялікая колькасць аднолькавых спор (раўнаспоравасць). Спора мае тры абалонкі: эндаспорый, экзаспорый і эпіспорый (з дзвюх спіральназакручаных стужак (гаптэр), якія перакрыжоўваюцца і пашыраюцца на чатырох канцах у выглядзе лапатак. У сухое надвор'е гаптэры раскручваюцца, што садзейнічае распаўсюджванню спор групамі. У сырое надвор'е яны закручаны вакол споры. Спарангіі ўскрываюцца ўздоўж трэшчынай. На зямлі споры прарастаюць у зарастак. Зарастак хвашчу мае выгляд зялёнай шматразова рассечанай пласцінкі памерам 1-4 мм. У загушчаных пасевах зарастак у выглядзе зялёнай ніткі. Антэрыдыі і архегоніі ўзнікаюць ці на адным і тым жа зарастку, ці на розных зарастках, нягледзячы на тое, што споры марфалагічна аднолькавыя, але фізіялагічна яны могуць быць разнаспоравымі — адны мужчынскімі, другія жаночымі, ці двухполымі.

Пры прарастанні спор у некаторых відаў хвашчоў утвараюцца тры тыпы гаметафітаў: мужчынскія, жаночыя і двухполыя. У лепшых умовах увільгатнення, асвятлення са спор развіваюцца больш буйныя зарасткі (жаночыя), у горшых — дробныя зарасткі (мужчынскія).

Спелы антэрыдый хвашчу пагружаны ў тканку зарастка. У ім развіваецца звыш 200 мнагажгуцікавых сперматазоідаў. Спелы архегоній брушкам пагружаны ў тканку гаметафіта і шыйкай узвышаецца над паверхняй зарастка. Апладненне адбываецца ў сырое надвор'е. Зародак падвеска не ўтварае і складаецца са сцяблінкі, 2-3 лісцікаў і карэньчыка.

У відаў з дымарфізмам парасткаў пасля спаранашэння спараносны парастак адмірае. З карэнішча вырастаюць новыя, зялёныя, моцна разгалінаваныя парасткі.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя расліны. Некаторыя ядавітыя і пустазелле.

Гаспадарчае значэнне хвашчоў невялікае. Сцёблы ўтрымліваюць крэменязём і таму выкарыстоўваюцца для чысткі металічнай пасуды і паліроўкі дрэва. Клубеньчыкі на карэнішчах хвашчу палявога можна ўжываць у ежу (утрымліваюць крухмал). Некаторыя з іх лекавыя, фарбавальныя (хвошч палявы, хвошч лясны), пустазелле (хвошч палявы), некаторыя ядавітыя (хвошч балотны), торфаўтваральныя на балотах (хвошч балотны, хвошч тапяны).

Літаратура