Жак Касіні: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Публікацыі: clean up з дапамогай AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
|Шырыня = |
|Шырыня = |
||
|Подпіс = |
|Подпіс = |
||
|Дата нараджэння = 18.2.1677 |
|||
|Месца нараджэння = [[Парыж]], [[Францыя]] |
|Месца нараджэння = [[Парыж]], [[Францыя]] |
||
|Дата смерці = 15.4.1756 |
|||
|Месца смерці = [[:fr:Thury-sous-Clermont|Туры-Су-Клермон]], [[Францыя]] |
|Месца смерці = [[:fr:Thury-sous-Clermont|Туры-Су-Клермон]], [[Францыя]] |
||
|Грамадзянства = {{сцягафікацыя|Францыя}} |
|Грамадзянства = {{сцягафікацыя|Францыя}} |
Версія ад 22:18, 25 мая 2017
Жак Касіні | |
---|---|
Jacques Cassini | |
Дата нараджэння | 8 (18) лютага 1677[1] |
Месца нараджэння | Парыж, Францыя |
Дата смерці | 18 красавіка 1756[2] (79 гадоў) |
Месца смерці | Туры-Су-Клермон, Францыя |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Джавані Даменіка Касіні |
Маці | Geneviève de Laistre[d] |
Дзеці | César-François Cassini de Thury[d] і Dominique-Joseph de Cassini[d] |
Род дзейнасці | астраном, географ |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | Парыжская абсерваторыя |
Альма-матар | Калеж Мазарыні |
Навуковы кіраўнік | Pierre Varignon[d][3] і Джавані Даменіка Касіні[3] |
Вядомыя вучні | Nicolas Louis de Lacaille[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Касіні (фр.: Jacques Cassini; (18 лютага 1677- 15 красавіка 1756) — французскі астраном, сын Ж. Д. Касіні.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Парыжскай абсерваторыі, у 1691 скончыў Мазарыніеўскі калеж і з гэтага часу працаваў у Парыжскай абсерваторыі, якую ўзначаліў пасля смерці бацькі.
Асноўныя працы прысвечаны вызначэнню фігуры Зямлі, вывучэнню планет і іх спадарожнікаў, камет. Дапамагаў бацьку ў астранамічных назіраннях і геадэзічных вымярэннях. У 1695 суправаджаў яго ў паездцы па Італіі, затым наведаў Фландрыю, Нідэрланды, Англію, дзе выканаў вялікую колькасць астранамічных і геадэзічных вымярэнняў. У 1700—1701 удзельнічаў у вымярэнні паўднёвай дугі Парыжскага мэрыдыяна; у 1718 завяршыў вымярэнне паўночнай часткі гэтага мерыдыяна, давёўшы яго да Дзюнкерка. У спрэчцы аб форме фігуры Зямлі займаў памылковую пазіцыю, лічачы яе выцягнутым сфероідам. Прапанаваў метад вызначэння даўгаты з назіранняў пакрыццяў зорак і планет Месяцам. Вывучаў арбіты спадарожнікаў планет, будову кольцаў Сатурна. Выканаў шмат назіранняў камет. Вывучаў марскія прылівы. Пасля адкрыцця Э. Галеям уласных рухаў зорак першым пачаў іх вымярэнні. Быў перакананым картэзіянцам і праціўнікам тэорыі сусветнага прыцягнення, імкнуўся факты назіранняў інтэрпрэтаваць з дапамогай тэорыі віхроў.
Член Парыжскай АН (1699), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1698).
У яго гонар названы кратар на Месяцы і астэроід № 24102.
Публікацыі
- De la grandeur et de la figure de la terre (1720)
- Méthode de determiner si la terre est sphérique ou non (1738)
- Éléments d'astronomie (1740)
- Tables astronomiques du Soleil, de la Lune, des Planètes, Des Étoiles Fixes Et Des Satellites De Jupiter Et De Saturne (1740)
- Traité de la Comète qui a paru en décembre 1743 & en janvier, février & mars 1744 avec Jean Philippe de Chéseaux
- Addition aux Tables astronomiques (1756)
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 27 жніўня 2018.
Літаратура
- Колчинский И.Г.,Корсунь А.А.,Родригес М.Г. Астрономы.Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1986.
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1677 годзе
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1756 годзе
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці французскай астраноміі
- Постаці астраноміі
- Постаці астраноміі XVIII стагоддзя
- Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы