Ульяна Аляксандраўна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91 перанёс старонку Юліянія Цверская у Ульяна Аляксандраўна не пакінуўшы перасылкі
перанесена
Радок 1: Радок 1:
{{перанесці|Ульяна Аляксандраўна Цвярская}}
{{Дзяржаўны дзеяч
{{Дзяржаўны дзеяч
| беларускае імя =
| беларускае імя =

Версія ад 19:52, 10 чэрвеня 2017

Ульяна Аляксандраўна
Нараджэнне 1325 ці 1331[1]
Смерць 1391[1]
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Аляксандр Міхайлавіч[d][2][1]
Маці Анастасія Юр’еўна[d]
Муж Альгерд[2][1][…]
Дзеці Ягайла[3], Скіргайла[4], Карыбут Альгердавіч, Лугвен Альгердавіч, Карыгайла Альгердавіч, Віганд Альгердавіч[5], Свідрыгайла Альгердавіч, Аляксандра Альгердаўна[d], Алена Альгердаўна[d], Мінігайла Альгердавіч[d], Феадора Альгердаўна[d] і Марыя Альгердаўна[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ульяна Аляксандраўна (? — восень[з 1] 1392, Кіеў) — княжна цвярская, вялікая княгіня літоўская — 2-я жонка Альгерда.

Сучасных даследаванняў біяграфіі Ульяны Аляксандраўны няма, літаратура абмяжоўваецца энцыклапедычнымі артыкуламі, між тым яе жыццё даволі добра асветленае крыніцамі (напр. Кароткі звод).

Пасля смерці Альгерда (1377) атрымала ў дажывотнае Віцебск, дзе выхоўвала малодшага Альгердавіча — Свідрыгайлу. З 1384 была ў Віцебску фактычна ў ссылцы, у Крэўскім дагаворы ўжо не згадваецца, аднак і далей актыўна спрабуе ўдзельнічаць ў палітыцы. Паводле сведчання немцаў, Ягайла даў Вітаўту Луцк па радзе Ульяны, верагодна, такім чынам яна хацела захаваць Трокі за Скіргайлам.

Пазнейшыя крыніцы прыпісваюць Ульяне будаўніцтва каменнай сцяны вакол Ніжняга Віцебскага замка.

Перад смерцю прыняла пострыг з імем Марына. Пахаваная ў пячорах Кіева-Пячорскай лаўры[6][7][8].

Заўвагі

  1. Часта сустракаюцца ўказанні на вясну, напр. у Піскароўскім летапісцы (ПСРЛ 34, С. 143) пад 6900 г.: «Toe же весны преставися княгиня Ольгирдова Ульяна, дщи князя Александра тферскаго, нареченна во мнишеском чину Марина; и положена бысть в пещере на Киеве», — аднак Ніканаўская летапіс указвае на восень: «Въ лето 6900. … Тоя же осени преставися въ Литве великая княгини Ольгердова Гедимановичя Ульяна, дчи великаго князя Александра Тверскаго, внука Михаилова, правнука Ярослава Ярославича, во иношческомъ чину, и наречено ей бысить имя Марина, и положена бысть въ Киеве въ Печере.», — што болей стасуецца з хадой падзей паводле Кароткага зводу і інш. беларуска-літоўскіх летапісаў.

Зноскі

  1. а б в г Русский биографический словарьСПб.: 1912. — Т. 20.
  2. а б Иулиания Александровна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 770.
  3. В. Новодворский Ягайло // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 484–485.
  4. Скиргайлло // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXX. — С. 199.
  5. А. Э. Вигант // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 225.
  6. Ніканаўская (ПСРЛ 11, С. 127)
  7. Тыпаграфская…
  8. Піскароўскі…

Літаратура

  • Krzysztof Osiński Pozycja Julianny Twerskiej w Wielkim Księstwie Litewskim w latach 1377-1382. Próba charakterystyki problemu // Przegląd prawniczy ekonomiczny i społeczny. — 2013. — № 1. — С. 80-87.
  • Калечиц И. Л. Запись о смерти Ульяны Тверской в граффито полоцкой Спасо-Преображенской церкви // ДРВМ. 2013. № 3 (53). — С. 61.

Шаблон:Royal-stub