Лівонія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Livland 15jh.png|thumb|300px|''Карта Лівоніі (меркавана [[15 стагоддзе]])'']]
[[Выява:Livland 15jh.png|thumb|300px|''Карта Лівоніі (меркавана [[15 стагоддзе]])'']]
'''Лівонія''' ({{lang-la|Livonia}} {{lang-de|Livland}}) — «Зямля ліваў», гістарычная назва земляў усходняй Прыбалтыкі (сучасных [[Латвія|Латвіі]] і [[Эстонія|Эстоніі]]). Назву далі нямецкія рыцары-крыжакі ад наймення фіна-вугорскіх плямёнаў — [[Лівы|ліваў]], што жылі на ўзбярэжжы [[Рыжскі заліў|Рыжскага заліва]] ў вусці [[Рака Заходняя Дзвіна|Дзвіны]] і [[Рака Гаўя|Гаўі]]. Беларускі назвы ''Ліфлянты'', ''Інфлянты'' і Ліфлянцкая (Інфлянцкая) зямля паходзяць ад нямецкай — Ліфлянд<ref name="Шэлюта">Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Інфлянты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П Пашкоў, (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-ое выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонка 669.</ref>.
'''Лівонія''', ці '''Інфлянты''' ({{lang-la|Livonia}}, {{lang-de|Livland}}) — «Зямля ліваў», гістарычная назва зямель усходняй Прыбалтыкі (сучасных [[Латвія|Латвіі]] і [[Эстонія|Эстоніі]]). Назву далі нямецкія рыцары-крыжакі ад наймення фіна-вугорскіх плямёнаў — [[Лівы|ліваў]], што жылі на ўзбярэжжы [[Рыжскі заліў|Рыжскага заліва]] ў вусці [[Рака Заходняя Дзвіна|Дзвіны]] і [[Рака Гаўя|Гаўі]].
Беларускія назвы ''Ліфлянты'', ''Інфлянты'' і Ліфлянцкая (Інфлянцкая) зямля паходзяць ад нямецкай — Ліфлянд<ref name="Шэлюта">Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Інфлянты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П Пашкоў, (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-ое выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонка 669.</ref>.


== Азначэнне ==
== Азначэнне ==

Версія ад 22:33, 16 чэрвеня 2017

Карта Лівоніі (меркавана 15 стагоддзе)

Лівонія, ці Інфлянты (лац.: Livonia, ням.: Livland) — «Зямля ліваў», гістарычная назва зямель усходняй Прыбалтыкі (сучасных Латвіі і Эстоніі). Назву далі нямецкія рыцары-крыжакі ад наймення фіна-вугорскіх плямёнаў — ліваў, што жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва ў вусці Дзвіны і Гаўі.

Беларускія назвы Ліфлянты, Інфлянты і Ліфлянцкая (Інфлянцкая) зямля паходзяць ад нямецкай — Ліфлянд[1].

Азначэнне

На мяжы XII і XIII стст. пад Лівоніяй разумеецца выключна вобласць рассялення ліваў: землі па паўночным баку Дзвіны, прыбярэжныя тэрыторыі Рыжскага заліва, на поўдні — землі куршаў (Курляндыя); з 2-й чвэрці XIII ст. па 1461 маецца на ўвазе ўжо ўся тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі, заваяваная нямецкімі рыцарамі-крыжакамі. У сучаснай Латвіі ўжываецца для абазначэння часткі выключна яе ўласнай тэрыторыі[1].

Мінуўшчына

X—XIII стст.

У выніку нямецкай каланізацыі ў 13-ым стагоддзі ў Лівоніі ўтварылася канфедэрацыя 5 духоўна-феадальных дзяржаў (Інфлянцкі ордэн, Рыжскае архібіскупства, Дэрпцкае, Эзель-Вікскае і Курляндскае біскупствы), якія ўмоўна знаходзіліся пад уладаю рымскага папы і Свяшчэннай Рымскай імперыі[1].

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая (1558—1772)

Інфлянцкая вайна (1558-1582) і захоп Швецыяй поўначы Эстоніі схілілі вялікага магістра Інфлянцкага ордэна Готвальда Кетлера да падпісання 5 сакавіка 1562 года Дагавора аб падпарадкаванні Вялікаму Княству Літоўскаму. У выніку Готвальд Кетлер стаў ленным курляндскім і земгальскім князем, а таксама часовым кіраўніком правабярэжнага Задзвінскага княства. 26 снежня 1566 года Гарадзенскі сойм ВКЛ уключыў у склад дзяржавы землі былога ордэна пад назвай Інфлянцкае княства з наданнем яму герба. Люблінскі сойм абвясціў княства сумесным уладаннем з Польскім каралеўствам. У 1582 годзе Стэфан Баторый выдаў «Інфлянцкую канстытуцыю», якою падзяліў княства на Вендэнскі, Дорпацкі і Парнаўскі прэзідыяты. У 1589 годзе Жыгімонт IV Ваза перайменаваў «ардынацыяй» прэзідыяты ў ваяводствы. У выніку вайны 1600-1629 гадоў Швецыя захапіла поўдзень Эстоніі і захад Латвіі (Відземе). Рэч Паспалітая прызнала заваяванне паводле Аліўскага міру 1660 года. Варшаўскі сойм 1667 года ператварыў астатнюю частку Інфлянцкага княства ў ваяводства з цэнтрам у Дынабургу без падзелу на паветы[1].

Расійская імперыя (1721—1918)

Па Ніштадскай мірнай дамове 1721 былая шведская Ліфляндыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі як Ліфляндская губерня. У 1772 годзе Расійская імперыя захапіла Інфлянцкае ваяводства Рэчы Паспалітай[1]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі паўднёвая частка Ліфляндскай губерні была аб'яднана з Латвіяй, а паўночная частка — з Эстоніяй. Насельніцтва — латышы, эстонцы.

Зноскі

  1. а б в г д Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Інфлянты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П Пашкоў, (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-ое выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонка 669.

Літаратура