Лівонскі ордэн: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→Лівонская вайна і заняпад ордэна: дапаўненне |
др →Літаратура |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
* [http://orda.of.by/.lib/vkl/t1/674 Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн] // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 674. |
* [http://orda.of.by/.lib/vkl/t1/674 Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн] // {{Крыніцы/ЭВКЛ|1к}} С. 674. |
||
{{Лівонская канфедэрацыя}} |
|||
{{Каталіцкія ордэны}} |
{{Каталіцкія ордэны}} |
||
Версія ад 23:17, 16 чэрвеня 2017
Прапануецца перанесці ў Інфлянцкі ордэн. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Лівонскі ордэн, ці Інфлянцкі ордэн (лац.: Fratres miliciae Christi de Livonia, ням.: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржава і ваенная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы на латышскіх і эстонскіх землях (Інфлянтах) у XIII — XVI стст.
Ваяваў з Літвой, Псковам, Ноўгарадам. Артымаў шэраг сур'ёзных паражэнняў ад іх (на Чудскім возеры 1242, бітва пры Дурбе 1260 і інш.). У Лівонскай вайне разгромлены рускімі войскамі, пасля чаго ліквідаваны.
Гісторыя
Ордэн мечаносцаў
Створаны (як Ордэн мечаносцаў) у 1202 годзе ў вусці ракі Дзвіна біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам . Першапачаткова ордэн называўся Браты рыцарства Хрыстовага (лац.: Fratres militae Christi). Афіцыйнай яго мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касцёла і пашырэнне хрысціянства сярод ліваў, латгалаў і эстаў.
У 1205 годзе Папа Рымскі Інакенцій III зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор ордэна храмоўнікаў (тампліераў). Паводле гэтага статута, члены ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў сярэдневякоўі назва рыцараў — крыжакі).
Пасля паражэння Ордэна мечаносцаў у 1236 годзе ў Саўлескай бітве, 12 мая 1237 года папа рымскі Грыгорый IX далучыў ордэн да Тэўтонскага.
Лівонская вайна і заняпад ордэна
У 1421 годзе быў падпісаны гандлёвы дагавор Ноўгарада з Лівонскім ордэнам. Мір аказаўся нетрывалым, і ў 1444 годзе ўспыхнула вайна Лівоніі з Ноўгарадам і Псковам, якая доўжылася да 1448.
У 1492 годзе для барацьбы з Лівоніяй каля нямецкай крэпасці Нарвы быў заснаваны Івангорад.
У 1500 годзе быў складзена антымаскоўскі дагавор паміж ВКЛ і Лівонскім ордэнам. У час вайны 1501—1503 гг., у 1501 годзе ордэн быў разгромлены рускімі войскамі пры Гельмедзе (каля Дэрпта).
У 1557 годзе Іван IV узяў курс на абвастрэнне адносін з ордэнам — ён адмовіў лівонскім паслам у прыёме. Ордэн быў разгромлены і ліквідаваны ў Лівонскай вайне рускімі войскамі ў 1561.
Апошні гросмайстар Готхард Кетлер, не бачачы сродкаў да захавання незалежнасці Ордэна, па Віленскім дагаворы прыняў (1561) тытул герцага і тым самым спыніў існаванне Ордэна.
Гл. таксама
Літаратура
- Лівонскі ордэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 246.
- Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн //Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 674.