Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RAman2005 (размовы | уклад)
RAman2005 (размовы | уклад)
Радок 35: Радок 35:
[[Катэгорыя:Тэхнічныя навучальныя ўстановы]]
[[Катэгорыя:Тэхнічныя навучальныя ўстановы]]
[[Катэгорыя:Вышэйшая адукацыя ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вышэйшая адукацыя ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі]]

Версія ад 14:45, 27 чэрвеня 2017

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П. В. Сухога) — вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю ў Гомелі. Заснаваны ў 1968 годзе як Агульны факультэт Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш». З 1973 года Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). З 1981 года Гомельскі політэхнічны інстытут. У 1995 годзе інстытуту прысвоена імя выдатнага беларускага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, у 1998 ператвораны ва ўніверсітэт і атрымаў цяперашнюю назву.

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 22 спецыяльнасцях і 25 спецыялізацыях. Ва ўніверсітэце 8 факультэтаў:

  • Механіка-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм
  • Энергетычны факультэт
  • Гуманітарна-эканамічны факультэт
  • Машынабудаўнічы факультэт

А таксама:

  • Завочны факультэт
  • Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі
  • Факультэт павышэння кваліфікацыі

Ва ўніверсітэце 30 кафедраў. На дзённым аддзяленні навучаецца каля 4 тыс. чалавек, на завочным — каля 5 тысяч. Універсітэт мае тры вучэбныя корпусы (корпус № 1, (галоўны), з'яўляецца адным з будынкаў, афіцыйна зацверджаных сімваламі горада), лабараторны корпус цяжкага абсталявання (ЛКЦА), культурна-спартыўны комплекс, комплекс адкрытых спартыўных пляцовак, студэнцкі прафілакторый, тры інтэрнаты.

Рэктары [1]

  • Васіль Пятровіч Стаўроў, доктар тэхнічных навук, прафесар, першы рэктар (з 1981)
  • Альберт Сямёнавіч Шагінян, доктар тэхнічных навук (з 1986)
  • Станіслаў Браніслававіч Сарэла, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (з 2001)
  • Сяргей Іванавіч Цімошын, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (2007 - ц.ч)

Спасылкі

Зноскі