Баляслаў Грабінскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{асоба}} |
|||
'''Баляслаў Грабінскі''' ({{ДН|3|8|1899}}, [[Урачыншчына]], [[Сакольскі павет]] — {{ДС|20|8|1991}}, [[Лонгвуд]], [[ЗША]]) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі [[БХД, 1917|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]], старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні]]. |
'''Баляслаў Грабінскі''' ({{ДН|3|8|1899}}, [[Урачыншчына]], [[Сакольскі павет]] — {{ДС|20|8|1991}}, [[Лонгвуд]], [[ЗША]]) — доктар медыцыны ([[дантыст]]), беларускі [[грамадскі дзеяч]]. Старшыня партыі [[БХД, 1917|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]], старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні]]. |
||
== Біяграфічныя звесткі == |
== Біяграфічныя звесткі == |
Версія ад 14:22, 30 чэрвеня 2017
Баляслаў Грабінскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 1991 (92 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Баляслаў Грабінскі (3 жніўня 1899, Урачыншчына, Сакольскі павет — 20 жніўня 1991, Лонгвуд, ЗША) — доктар медыцыны (дантыст), беларускі грамадскі дзеяч. Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні.
Біяграфічныя звесткі
Паходзіў з сялянскай сям'і. У 1910 годзе скончыў трохкласнае прыхадское вучылішча ў м. Дубровы. У 1911—1914 гадах вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. У 1918 годзе працягваў вучобу ў Гродзенскай польскай гімназіі. Пасля скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.
У 1922/1923 навучальным годзе абраны ў праўленне Беларускага студэнцкага саюза[1].
Працаваў асістэнтам кафедры анатоміі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Трымаў уласную практыку як доктар-дантыст.
Матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму навуковаму таварыству, дзе быў намеснікам старшыні, Беларускаму Музею імя І. Луцкевіча, фундаваў беларускія выданні.
Старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Заснавальнік БІГіК.
У 1943 годзе пасля эвакуацыі Магілёўскага медыцынскага інстытута ў Новую Вілейку быў запрошаны на кiраўнiка кафедры анатомii. Старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта ў Вiльнi.
6 верасня 1943 года арыштаваны літоўцамі і інтэрнаваны ў лагер Правянішкі.
У кастрычніку 1944 году прызначаны старшым урачом Першага кадравага батальёна БКА[2].
Пасля вайны — у ЗША. Працягваў медыцынскую практыку, быў актыўны ў жыццi дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага інстытута навукi і мастацтва, сябра Беларуска-амерыканскага згуртавання. Друкаваўся ў спецыялiзаваным часопiсе беларускiх медыкаў на чужыне «Медыцынская думка».
Першым заўважыў пад час падарожжа ў Італію «Партрэт Скарыны ў Падуі», зроблены ў 1942 годзе італьянскім мастаком Джакома Форна ў так званай «Зале Сарака» славутага Падуанскага ўніверсітэта[3].
Бібліяграфія
- Роберт Луі Стывенсан «Чортава бутэлька». Пераклад з англійскай Б. Г. (Баляслаў Грабінскі) і В. Т. (Вітаўт Тумаш). Ватэнштэт, 1947.
- Сакольшчына—Гродна—Вільня успаміны //АRCHE № 5 (10). 2000.
- З успамінаў Баляслава Грабінскага (1899-1991) / падрыхтоўка да друку А.Смаленчука // Горад Святога Губерта: зборнік краязнаўчых артыкулаў. Вып. 6. – Гродна, 2012.
Зноскі
- ↑ Быў у нас такі дохтар… Лена Казлоўская. Czasopis Nr 03/2009
- ↑ Дакументы i матэрыялы сабраныя i падрыхтаваныя для публікацыі I. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. Лондан 1960
- ↑ НАТАТКІ МАСТАЦТВАЗНАЎЧАЙ СКАРЫНІЯНЫ. Віктар Шматаў
- Асобы
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 20 жніўня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Фларыдзе
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
- Члены Беларускага студэнцкага саюза
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
- Постаці беларускай палітыкі
- Беларусы ў ЗША
- Постаці беларускай медыцыны
- Постаці беларускай стаматалогіі
- Члены Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, 1917
- Члены Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні
- Выпускнікі Гродзенскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
- Постаці Беларускай краёвай абароны
- Члены Беларускай краёвай абароны